У Мінску з'явіўся новы, тэхналагічны спосаб аплаты праезду
З 6 лістапада на сталічных маршрутах — аўтобусе № 1 і тралейбусе № 1 — запускаецца аплата праезду з дапамогай QR-коду праз мабільны дадатак M-Belarusbank. Пра гэта паведаміў Мінсктранс.

Цяпер аплаціць паездку на гэтых маршрутах можна ў адзін клік са смартфона.
Для гэтага трэба знайсці наклейку з QR-кодам у салоне аўтобуса або тралейбуса, адкрыць дадатак M-Belarusbank і націснуць «Аплата з дапамогай QR-коду» ў раздзеле плацяжоў. Далей застаецца навесці камеру на код і заплаціць.
Каб пацвердзіць аплату кантралёру, трэба адкрыць электронны білет у дадатку ў меню «Журнал» (або «Апошнія плацяжы»).

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.