У PlayStation 4 і PlayStation 5 знікне інтэграцыя з сацсеткай X

Кампанія вырашыла адключыць магчымасць загружаць кантэнт у сацсетку. Адпаведнае апавяшчэнне атрымалі некаторыя карыстальнікі.

Пакінуць каментарый

«Ад 13 лістапада інтэграцыя з X (раней вядомай як Twitter) больш не будзе працаваць на кансолях PlayStation 5 і PlayStation 4. Гэта ўключае ў сябе магчымасць праглядаць любы кантэнт, апублікаваны ў X на PS5/PS4, а таксама магчымасць публікаваць і праглядаць кантэнт, узнагароды і [ажыццяўляць] любыя дзеянні ў X напрамую з PS5/PS4 (або прывязваць рахунак на X для гэтага)», — сказана ў паведамленні службы падтрымкі Sony.

У кампаніі не патлумачылі, з чым звязаная адмова ад інтэграцыі з сацсеткай. Аднак выгружаць скрыншоты з кансолі і публікаваць іх у X дагэтуль можна праз праграму PS App. Рашэнне ліквідаваць інтэграцыю можа быць звязанае з уведзенымі раней высокімі тарыфамі на падключэнне да API сацсеткі. Microsoft таксама прыбрала прамую падтрымку X на кансолях Xbox, захаваўшы яе толькі ў праграмах пад Android і iOS.

Меньше и легче: в сети появились первые снимки компактной PlayStation 5
По теме
Меньше и легче: в сети появились первые снимки компактной PlayStation 5
На PlayStation 5 з’явіцца воблачны стрымінг гульняў
Па тэме
На PlayStation 5 з’явіцца воблачны стрымінг гульняў
Sony паказала новую версію PlayStation 5
Па тэме
Sony паказала новую версію PlayStation 5

Читать на dev.by