Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У SpaceX у штаце з'явіўся 14-гадовы распрацоўшчык

SpaceX наняла інжынера софту, якому ўсяго 14 гадоў. Юнак на імя Кайрэн Квазі мае ступень бакалаўра і змог прайсці ўсе этапы сумоўяў у касмічную кампанію, піша Insider.

1 каментарый
У SpaceX у штаце з'явіўся 14-гадовы распрацоўшчык

SpaceX наняла інжынера софту, якому ўсяго 14 гадоў. Юнак на імя Кайрэн Квазі мае ступень бакалаўра і змог прайсці ўсе этапы сумоўяў у касмічную кампанію, піша Insider.

У сваім LinkedIn Квазі паведаміў, што далучыцца да каманды спадарожнікавага інтэрнэту Starlink. Ён падкрэсліў, што SpaceX стала адной з вельмі нешматлікіх кампаній, якія не судзілі паводле веку пра яго сталасць і здольнасці.

Напярэдадні Квазі скончыў Інжынерную школу пры Універсітэце Санта-Клары ў Каліфорніі і стаў наймаладзейшым яе выпускніком. Цяпер ён плануе разам з маці пераехаць з каліфарнійскага Плезантона ў вашынгтонскі Рэдманд, каб працаваць у SpaceX.

Як піша Insider, Квазі мае выдатны IQ. Ужо ў два гады ён мог размаўляць паўнавартаснымі сказамі, а ў дзіцячым садку пераказваў іншым дзецям і выхавальнікам навіны, якія чуў па радыё. Вучоба ў школе яму давалася занадта лёгка, і ўжо ў 9 гадоў бацькі дапамаглі яму паступіць у каледж у Каліфорніі. Пазней ён трапіў на практыку ў Intel Labs па даследаванні АІ, а ў 11 гадоў пачаў вывучаць інфарматыку і інжынерыю ва ўніверсітэце. Летась Квазі чатыры месяцы правёў у ролі практыканта ў кампаніі па кібербяспецы Blackbird.AI, дзе займаўся машынным навучаннем.

Ён не згодны з меркаваннем навакольных, што ён упускае дзяцінства, паколькі інакш цяпер ён бы толькі завяршаў сярэднюю школу. «Мая мара — пабудаваць кар’еру, займаючыся складанымі задачамі і ўдзельнічаючы ў радыкальных інавацыях дзеля паспалітага дабра», — напісаў ён у сваім профілі ў LinkedIn.

Брат с сестрой 14 и 9 лет майнят по $30 тысяч в месяц чтобы накопить на учёбу
Брат с сестрой 14 и 9 лет майнят по $30 тысяч в месяц, чтобы накопить на учёбу
По теме
Брат с сестрой 14 и 9 лет майнят по $30 тысяч в месяц, чтобы накопить на учёбу

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Вот он - реальный будущий 22-летний сеньор)
Не СНГшный

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 чэрвеня 2023, 12:19