Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У старшакласнікаў будзе новы факультатыў. Пра тэхніку і тэхналогіі

Будуць знаёміць у тым ліку з сельгастэхнікай.

1 каментарый

Будуць знаёміць у тым ліку з сельгастэхнікай.

Мінадукацыі зацвердзіла новы факультатыў для старшакласнікаў, паведамляе Белта. Ён называецца «У свеце тэхнікі і тэхналогій: выбіраем інжынерную прафесію» і разлічаны на 70 гадзін у 10-м класе і 68 гадзін у 11-м.

Анансавана, што факультатыў будзе фармаваць у вучняў «веды аб узроўні развіцця прамысловасці, сучасных тэхналогій, тэхнікі, машынабудавання, энергетыкі, металургіі, архітэктуры і будаўніцтва».

Акрамя гэтага, падлеткаў будуць знаёміць «з пытаннямі прыродакарыстання і аховы прыродных рэсурсаў, сумежных галін, а таксама прызначэннем, сутнасцю, перспектывамі развіцця інжынерных прафесій» і «з тэхнікай для вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, дзяржаўнай палітыкай развіцця прамысловага комплексу краіны».

Сярод задач праграмы — «фармаванне базавых тэхналагічных кампетэнцый, развіццё тэхналагічнага мыслення, асноў тэхнаэтыкі і эстэтыкі».

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-2

вот это правильно. меньше всякой бесполезной ерунды типа математики и физики, а больше практики в сельском хозяйстве. еще и про покорение космоса надо факультатив. не зря же дальнобойщики подвезли забесплатно нашу космонавку