Венчурнае фінансаванне стартапаў Крэмніевай даліны ўпала да найгоршага ўзроўню з 2019 года
Паводле даных PitchBook, так мала венчурных грошай амерыканскія стартапы не прыцягвалі ад дапандэмійнага 2019 года: за мінулыя 12 месяцаў інвестары песцілі АІ-стартапы, але астатнія адчувалі моцны недахоп фінансавання.
Паводле даных PitchBook, так мала венчурных грошай амерыканскія стартапы не прыцягвалі ад дапандэмійнага 2019 года: за мінулыя 12 месяцаў інвестары песцілі АІ-стартапы, але астатнія адчувалі моцны недахоп фінансавання.
Так, у 2023 годзе венчурныя інвестары ўклалі ў стартапы ЗША $170,6 млрд у рамках прыкладна 15 тысяч угод — амаль на 30% менш у параўнанні з 2022 годам.
У 2023 годзе венчурная індустрыя перажывала спад на глабальным узроўні. Агулам венчурныя інвестары ўклалі ў стартапы $345,7 млрд, што на 35% менш, ніж у 2022 годзе. А яшчэ гэта найгоршы паказчык ад 2017 года.
Як адзначае Bloomberg, венчурныя інвестыцыі ў свой час дапамаглі развівацца такім важным кампаніям, як Amazon, Google і OpenAI. Венчурнае фінансаванне баспасярэдне ўплывае на здольнасць кампаній расці і ствараць інавацыі.
Техногиганты тратят на инвестиции в ИИ больше венчурных компаний
У PitchBook прызнаюць, што часы пандэмійнага інвестыцыйнага буму прайшлі. І хоць звычайна венчурныя сродкі атрымліваюць кампаніі з найлепшымі перспектывамі, аналітыкі кажуць, што цяпер у ЗША налічваецца каля 54 тысяч кампаній з венчурнымі інвестыцыямі — «зашмат», паводле іх слоў.
Менш грошай сталі прыцягваць і самі венчурныя інвестары. У 2023 годзе лічба знізілася амаль на дзве траціны ў параўнанні з 2022-м у ЗША і амаль удвая — у свеце: да $66,9 млрд і $160,9 млрд адпаведна. Зніжэнне запаволілася ў 4 квартале мінулага года. Невялікае выключэнне склала Лацінская Амерыка: тут аб’ём угод упаў больш як удвая да $4 млрд, а вось венчурныя фонды атрымалі $2 млрд — на 40+% больш, ніж годам раней.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Уровень 2019го это вообще то нормальный уровень.
То, что под "пандемию" и криптоскам понабежало - это банальный пузырь, который сдулся.
пузырей стало меньше. это же замечательно!