У Tesla самы высокі паказчык аварый сярод аўтамабільных брэндаў

Амерыканская кампанія LendingTree, якая спецыялізуецца на анлайн-крэдытаванні, параўнала статыстыку па ДТЗ на тысячу ўладальнікаў аўто 30 розных брэндаў. Самай высокай выявілася аварыйнасць у электракараў Tesla.

4 каментарыя

Так, за перыяд ад 14 лістапада 2022 года да 14 лістапада 2023 года зафіксавана 23,54 аварыі з удзелам электрамабіляў Tesla на кожную тысячу «тэславодаў». У цэлым, за 20 лічба зашкальвае яшчэ ў дзвюх марак: Ram (22,76) і Subaru (20,9).

Па агульнай колькасці інцыдэнтаў на дарозе — сюды дададзеныя выпадкі кіравання ў нецвярозым стане, перавышэнні хуткасці і штрафы — Tesla саступае толькі Ram: 31,13 супраць 32,9 на тысячу кіроўцаў.

Чаму Tesla (анты)лідзіруе па паказчыку сутыкненняў, аналітыкі не патлумачылі. Магчыма, гэта звязана з аўтапілотам і не вельмі адказным яго выкарыстаннем. Нядаўна кампаніі Ілана Маска прыйшлося «адклікаць» амаль усе свае аўто, прыкладна 2 млн, у ЗША. Гаворка ішла пра ўсталяванне праграмнага абнаўлення «ўлёт», мэтай якога было павысіць бяспеку аўтапілота. Летась Нацыянальнае ўпраўленне бяспекай руху на трасах ЗША налічыла 322 аварыі, віной якіх стала сістэма дапамогі кіроўцу Tesla.

Назваць уладальнікаў Tesla найгоршымі кіроўцамі ў свеце было б несправядліва. Напрыклад, па колькасці выпадкаў кіравання ў стане алкагольнага ап’янення ў топе — уладальнікі BMW. Прычым яны апярэджваюць другое месца амаль з двухразовым адрывам.

Супрацоўнікі гігафабрыкі Tesla пастаянна лаюцца і часам б’юцца
Па тэме
Супрацоўнікі гігафабрыкі Tesla пастаянна лаюцца і часам б’юцца
Суперкомба: Tesla на аўтапілоце сабрала 8 машын у 1 аварыі
Па тэме
Суперкомба: Tesla на аўтапілоце сабрала 8 машын у 1 аварыі
Автопилот Tesla отключается за секунду до аварии
По теме
Автопилот Tesla отключается за секунду до аварии

Читать на dev.by