МТС аб’явіў пра запуск мабільнай сувязі пятага пакалення «па ўсёй Беларусі». Але насамрэч не па ўсёй — пакуль карыстацца 5G-інтэрнэтам змогуць абаненты ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомлі і Магілёве. Гаворка ідзе пра 1,1+ тысячы базавых станцый, з якіх больш за 80% працуюць на інфраструктуры МТС — апорах, электрасілкаванні і транспартнай сетцы.

Тэставаць 5G пачалі разам з beCloud у мінулым снежні. Правайдэр кажа, што для забеспячэння высокіх хуткасцяў загадзя мадэрнізаваў апорную сетку, і яна дае неабходную прапускную здольнасць з нізкімі затрымкамі.
Запуск 5G кампаніі звязваюць з патрабаваннямі Аляксандра Лукашэнкі павысіць якасць мабільнай сувязі на ўсёй тэрыторыі краіны.
«Запуск 5G — гэта гістарычны момант для ўсёй Беларусі. Тэхналогія нарэшце прыходзіць у краіну паўнавартасна. Мы зрабілі ўсё, каб нашыя абаненты атрымалі доступ да сучаснай сеткі пятага пакалення — з больш высокімі хуткасцямі і гатовасцю да росту. Упэўнены, 5G стане новым стандартам якасці сувязі і адкрые шырокія перспектывы для жыхароў, бізнесу і дзяржавы. МТС закладвае надзейны фундамент для будучых інавацыйных сэрвісаў на базе 5G прама зараз», — адзначыў гендырэктар МТС Уладзімір Козыр.
Сетка знаходзіцца ў працэсе актыўнага разгортвання: пакрыццё будзе паэтапна нарошчвацца і ахопліваць новыя тэрыторыі. Для доступу да 5G прылада абанента павінна падтрымліваць дадзены стандарт сувязі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
глупая новость, ни life ни мтс не имеет 5g - они используют госмонополию