Кампанія з беларускімі каранямі, якая сышла год таму, будзе прадстаўляць Apple яшчэ ў 14 краінах
ASBIS Middle East, якая ўваходзіць у склад ASBIS Group беларуска-кіпрскага бізнесмена Сяргея Касцевіча, падпісала пагадненне з Apple Distribution International, заўважыў партал «Беларусы і рынак».
ASBIS Middle East, якая ўваходзіць у склад ASBIS Group беларуска-кіпрскага бізнесмена Сяргея Касцевіча, падпісала пагадненне з Apple Distribution International, заўважыў партал «Беларусы і рынак».
Паводле ўмоваў угоды, кампанія атрымала статус неэксклюзіўнага незалежнага дыстрыб’ютара прадукцыі Apple у 14 афрыканскіх дзяржавах: Алжыр, Бенін, Малі, Маўрытанія, Гвінея, Буркіна-Фасо, Нігер, Гвінея-Бісау, Гана, Кот-д'Івуар, Сьера-Леонэ, Лібэрыя, Кабо-Вердэ і Тога. На сённяшні дзень ASBIS з’яўляецца адзіным дыстрыб’ютарам прадукцыі «яблыка» ў гэтых краінах.
Пагадненне мае рамачны характар і заключана на неазначаны тэрмін. Яно ахоплівае дыстрыбуцыю тэлефонаў, планшэтаў, кампутараў, Apple TV, смарт-гадзіннікаў і аксесуараў Apple. Першыя пастаўкі ўжо адбыліся — нядаўна.
ASBIS Group з’яўляецца аўтарызаваным дыстрыб’ютарам прадукцыі Apple у 25 краінах свету, у тым практычна ўвесь былы СССР. За выключэннем Беларусі і Расіі — з гэтых рынкаў кампанія сышла пасля 2022 года.
ASBIS была заснавана ў 1990-х у Мінску і пастаўляла на беларускі рынак ІТ-рашэнні замежных кампаній. У 1995-м галоўны офіс кампаніі пераехаў на Кіпр. Да пачатку нулявых яе даход перавысіў $100 млн, і яна стала самым хутка расцучым дыстрыб’ютарам камп’ютарных кампанентаў і тэхнікі ў Еўропе, Афрыцы і на Блізкім Усходзе.
На канец лютага мінулага года ў ASBIS заставалася ў Беларусі пяць юрыдычных асоб, аднак некаторыя з іх не функцыянавалі. У справаздачы за 1 паўгоддзе 2025-га яны ўжо не згадваліся.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.