Навукоўцы знайшлі сувязь паміж доўгім сядзеннем за камп’ютарам і парушэннем эрэкцыі
Кітайскія навукоўцы высветлілі, што ў мужчын, якія бавяць занадта шмат часу за камп’ютарам, павышаецца рызыка эрэктыльнай дысфункцыі, піша The Independent.

У рамках даследавання, вынікі якога апублікаваныя ў часопісе Andrology, былі прааналізаваныя даныя больш як 200 тысяч чалавечых асобін мужчынскага полу. Выявілася, што кожныя 1,2 гадзіны, праведзеныя за камп’ютарам, павышаюць рызыку парушэння эрэкцыі ў 3,57 разу.
Такая рызыка выявілася вышэйшай у мужчын, якія генетычна больш схільныя да выкарыстання камп’ютара для адпачынку. У доўгатэрміновай перспектыве гэта прыводзіць да зніжэння ўзроўню фалікуластымулюючага гармону, які ўплывае на выпрацоўку спермы.
Пры гэтым аўтары працы не знайшлі сведчанняў таго, каб рызыку эрэктыльнай дысфункцыі павышала баўленне вольнага часу за іншымі сядзячымі заняткамі, напрыклад, за праглядам тэлевізара або кіраваннем. Таксама навукоўцы не змаглі вызначыць механізм сувязі паміж сядзеннем за камп’ютарам і парушэннем эрэкцыі і лічаць, што неабходныя далейшыя даследаванні на гэтую тэму. Аднак яны адзначылі, што фізічная актыўнасць дапаможа прадухіліць «збоі».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.