Навукоўцы выявілі магутны касмічны прамень — і не ведаюць, адкуль ён узяўся
Астраномы выявілі рэдкую часціцу звышвысокай энергіі, якая прыбыла з-па-за межаў Млечнага Шляху.
Астраномы выявілі рэдкую часціцу звышвысокай энергіі, якая прыбыла з-па-за межаў Млечнага Шляху.
Астраномы выявілі рэдкую часціцу звышвысокай энергіі, якая прыбыла з-па-за межаў Млечнага Шляху.
Часціцу назвалі Аматэрасу — у гонар японскай багіні Сонца. Навукоўцы параўноўваюць энергію часціцы (2,4×10²º эВ) з падзеннем цэглы на палец нагі з вышыні таліі. Такую звышмагутную часціцу назіралі толькі аднойчы ў 1991 годзе. Ёй далі назву Oh-My-God («Божухна»). Паходжанне часціцы засталося загадкай, бо нішто ў нашай галактыцы не было здольнае яе вырабіць. Энергіі аб’екта выявілася больш, ніж тэарэтычна дапускалася для касмічных прамянёў, якія далятаюць з іншых галактык.
Касмічныя прамяні складаюцца з зараджаных часціц, якія засталіся пасля касмічных катаклізмаў, напрыклад, калапсу зоркі або сутыкнення чорных дзірак. Даследчык Джон Мэцьюз тлумачыць, што выяўленыя часціцы прыйшлі літаральна «ніадкуль» — навукоўцы не ведаюць, што паслужыла іх крыніцай. «У выпадку з часціцай „Божухна“ і гэтай новай часціцай вы прасочваеце яе траекторыю да крыніцы, і няма нічога дастаткова высокаэнергетычнага, каб вырабіць яе. Вось у чым загадка — што, чорт забірай, адбываецца?» — сказаў ён.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Простите, но причём здесь палец? Без пальца энергия будет не та? Ох уж эти учёные 21 века, раньше такого не было.
Такие частицы не редкость, на площадь в 10км2 они падают раз в пару лет, просто детекторы не по всей планете стоят.