Навукоўцы стварылі тэхналогію вызначэння кахання з першага позірку
Навукоўцы з Універсітэта Цынцынаці распрацавалі тэхналогію распазнання «фізіялагічнай сінхроннасці» двух людзей паводле даных іх рэакцый — пульсу, дыхання і потавывядзення.

Даследчыкі высветлілі, што ўзаемная сімпатыя глыбей выяўляецца ў часе сур’ёзнай размовы або ў часе сумеснага вырашэння якой-небудзь складанай задачы. Гэта лёгка высветліць падчас аналізу маўлення, але таксама рэакцыя выяўляецца пры сінхранізацыі пульсу, дыхання і іншых рэакцый суразмоўцаў.
У эксперыменце з удзелам людзей камп’ютарны алгарытм змог распазнаць чатыры сцэнары зносін з дакладнасцю да 75%. Алгарытм можа дапамагчы вызначыць, якія людзі ў арганізацыі лепш працуюць разам у групе, А якія з’яўляюцца натуральнымі антаганістамі. Або дапамагчы ва ўцягванні студэнтаў у камунікацыю з выкладчыкам, ацаніць давер пацыента ягонаму доктару або зразумець, ці варта працягваць спатканні.
«Фізіялагічная сінхроннасць выяўляецца нават тады, калі людзі размаўляюць праз Zoom», — расказала суаўтарка даследавання Весна Новак, дацэнтка кафедры электратэхнікі ў Каледжы інжынерных і прыкладных навук Каліфарнійскага ўніверсітэта.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.