Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Навукоўцы ўпершыню назіралі, як зорка паглынае планету. Калісьці гэта здарыцца з Зямлёй

Даследчыкі NASA ўпершыню назіралі за тым, як зорка паглынае сваю планету. Назіранне за працэсам дапаможа зразумець, што адбудзецца з Зямлёй у далёкай будучыні.

1 каментарый

Даныя былі апублікаваныя ў часопісе Nature супрацоўнікамі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, Гарвардскага ўніверсітэта, Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута ды іншых навуковых цэнтраў. Інфармацыю атрымалі з дапамогай Zwicky Transient Facility (ZTF) — рабатызаванага агляду неба ў аптычным дыяпазоне. Для гэтага выкарыстоўваюць тэлескоп Шміта на гары Паламар, у Паламарскай абсерваторыі Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута.

Зорка, якая памерам і складам падобная да Сонца, знаходзіцца ў канцы свайго жыццёвага цыкла, ейны ўзрост складае каля 10 мільярдаў гадоў. У ядры зоркі скончылася вадароднае паліва, і яе памеры пачалі хутка павялічвацца. Па меры росту паверхня зоркі дасягнула планеты, якая круцілася наўкруг. Гібель планеты адбылася ў Млечным Шляху прыкладна ў 12 тысячах светлавых гадах ад нас, недалёка ад сузор’я Арла.

На думку Кішалая Дэ з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, такі лёс чакае і Сонца. Чырвоныя зоркі-гіганты могуць раздзімацца ў сотні разоў больш за свой першапачатковы дыяметр, паглынаючы любыя планеты на сваім шляху. Сонца паглыне тры найбліжэйшыя да яго планеты: Меркурый, Венеру і Зямлю, калі ўвойдзе ў стадыю чырвонага гіганта прыкладна праз пяць мільярдаў гадоў. Паводле слоў навукоўца, гэтае назіранне дало першае рэальнае ўяўленне пра тое, як адбываецца паглынанне.

Брытанскія навукоўцы распрацавалі АІ здольны эфектыўна дыягнаставаць рак
Брытанскія навукоўцы распрацавалі АІ, здольны эфектыўна дыягнаставаць рак
Па тэме
Брытанскія навукоўцы распрацавалі АІ, здольны эфектыўна дыягнаставаць рак
Навукоўцы распрацавалі спосаб ахалоджваць серверы распыляючы вадкасць проста на чыпы
Навукоўцы распрацавалі спосаб ахалоджваць серверы, распыляючы вадкасць проста на чыпы
Па тэме
Навукоўцы распрацавалі спосаб ахалоджваць серверы, распыляючы вадкасць проста на чыпы
Навукоўцы засеклі паўтаральны радыёсігнал ад экзапланеты падобнай да Зямлі
Навукоўцы засеклі паўтаральны радыёсігнал ад экзапланеты, падобнай да Зямлі
Па тэме
Навукоўцы засеклі паўтаральны радыёсігнал ад экзапланеты, падобнай да Зямлі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-2

человечество вымрет за долго до того, как это случится