Навукоўцы прыдумалі, як палепшыць смак піва з дапамогай АІ

Даследчыкі з Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта ў Бельгіі знайшлі спосаб палепшыць смак піва пры дапамозе штучнага інтэлекту, паведамляе The Guardian.

Пакінуць каментарый

Яны прааналізавалі хімічны склад 250 гатункаў бельгійскага піва, а таксама правялі дэгустацыю сярод 16 удзельнікаў эксперымента, якія характарызавалі кожны гатунак па 50 параметрах, такіх як хмельны смак, слодыч і кіслотнасць. Працэс заняў тры гады. Акрамя гэтага, даследчыкі сабралі 180 тысяч каментароў пра розныя віды піва з яго характарыстыкамі на пляцоўцы для водгукаў RateBeer.

На аснове розных датасэтаў даследчыкі стварылі мадэлі машыннага навучання для прадказання таго, якім будзе смак — і прыняцце ў спажыўцоў — піва, зыходзячы з яго складу. Вынікі яны выкарысталі для паляпшэння існага на рынку піва, пасля чаго далі паспрабаваць спажыўцам. «Выпраўленае» піва атрымала вышэйшыя рэйтынгі, прычым як алкагольнае, так і безалкагольнае.

Claude 3 выцесніла GPT-4 з вяршыні рэйтынгу моўных мадэляў
Па тэме
Claude 3 выцесніла GPT-4 з вяршыні рэйтынгу моўных мадэляў
Большинство ИИ-специалистов родом из Китая. Но самое популярное направление — США
По теме
Большинство ИИ-специалистов родом из Китая. Но самое популярное направление — США

Читать на dev.by