Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

"Стараемся, каб людзі не забывалі свае карані". Як экс-айцішніца вучыць польскаму экспатаў у Варшаве

Пані Хэлена трапіла ў ІТ пасля пяці гадоў у БДЭУ. Спачатку займалася фінансамі, затым — бізнэс-аналізам. А вось з польскай мовай звязаная са школы. Яна ж і дапамагла ажыццявіць мару дзяцінства — стаць настаўніцай. У 2017 годзе Хэлена пачала выкладаць мову беларусам, якія аселі ў Варшаве. Школа Polish for Belarus выпусціла ўжо больш за пяць тысяч студэнтаў. Расказваем гісторыю яе заснавальніцы і бізнэсу, які вучыць беларусаў не забываць сваіх каранёў.

12 каментарыяў
"Стараемся, каб людзі не забывалі свае карані". Як экс-айцішніца вучыць польскаму экспатаў у Варшаве

Пані Хэлена трапіла ў ІТ пасля пяці гадоў у БДЭУ. Спачатку займалася фінансамі, затым — бізнэс-аналізам. А вось з польскай мовай звязаная са школы. Яна ж і дапамагла ажыццявіць мару дзяцінства — стаць настаўніцай. У 2017 годзе Хэлена пачала выкладаць мову беларусам, якія аселі ў Варшаве. Школа Polish for Belarus выпусціла ўжо больш за пяць тысяч студэнтаў. Расказваем гісторыю яе заснавальніцы і бізнэсу, які вучыць беларусаў не забываць сваіх каранёў.

Кар’ера ў ІТ

Кар’ера ў ІТ пачалася для Хэлены з фінансавага дэпартамента iTransition. Трапіла туды па размеркаванні. У БДЭУ тады давалі магчымасць знайсці месца адпрацоўкі самастойна. Хэлена паспяхова прайшла сумоўе і на два гады асталявалася ў «Ітры». 

— Я дапамагала весці бухгалтэрыю для іх лонданскага офіса, працавала з міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці. І вось такім чынам дакранулася да свету каля ІТ. Але мне хацелася развівацца менавіта ў ІТ-сферы. Таму я вырашыла пайсці на курсы бізнэс-аналізу ў ПВТ.

— Я пачынала вучыцца, яшчэ калі працавала ў «Ітры». Быў у мяне вельмі добры выкладчык — Андрэй Калеснікаў. І гэта быў самы доўгі курс у ПВТ на той момант. Мне здаецца, нават на Java людзі вучыліся менш. 

Пры канцы курса студэнтам прапаноўвалі абараніць уласны праект — трэба было пабудаваць сваю сістэму, апісаць патрабаванні і рашэнні.

Пані Хэлена
Я зрабіла праект сістэмы дазвону на карту паляка. Тады гэта быў вялікі боль у Беларусі — зарэгістравацца на сумоўе ў консульства. Мае студэнты з гэтым сутыкаліся, і я сама. Таму мне хацелася ім дапамагчы. Я зрабіла праект, звязаны з IP тэлефаніяй.

Пасля заканчэння курса Хэлена амаль адразу пераехала ў Варшаву. Паступіла ў магістратуру на факультэт сусветнай эканомікі і паралельна стала шукаць працу аналітыка. Зразумела, што польскі рынак бізнэс-аналізу адрозніваецца ад беларускага — ад кандыдатаў патрабавалі веданне SQL. Таму Хэлена стала вучыць мову самастойна начамі ва ўніверсітэцкім інтэрнаце. І праз пэўны час усё ж знайшла пазіцыю ў даччынай кампаніі італьянскага банка UniCredit. 

— Я працавала з досыць складанай сістэмай Murex як бізнэс-аналітык. Два гады мы з камандай збіралі патрабаванні і дапілоўвалі гэтую сістэму пад патрэбы розных падраздзяленняў банка ў Еўропе. Гэтая праца навучыла мяне разбірацца ў фінансавых аперацыях. Я толькі тады змагла да канца зразумець, пра што вялася гаворка ў фільме The Big Shot пра фінансавы крызіс 2008 года.

Пасля двух гадоў у UniCredit Хэлену запрасілі ў Luxoft працаваць з гэтай жа сістэмай, але ўжо на пазіцыю дывелапера. 

— Мы сапорцілі цалкам увесь зямны шар: Азію, Еўропу, Амерыку. У нас былі такія шыфты, калі нам трэба было садзіцца працаваць, а шостай раніцы. Потым мы мяняліся: пачыналі працаваць увечары, бо трэба было сапорціць Нью-Ёрк. 

Знаёмства з польскай і першы досвед выкладання

Усе гэтыя гады, паралельна з працай аналітыкам, Хэлена выкладала польскую. Мову вывучыла яшчэ ў дзяцінстве: з пяці гадоў стала хадзіць у спецыялізаваную польскую школу ў Баранавічах (адтуль Хэлена родам), якая была адкрытая ў горадзе ў 88 годзе. Цяпер навучальную ўстанову закрылі, а памяшканне забраў урад. 

— Я хадзіла паралельна ў дзве школы: беларускую і польскую. Там мы вучылі польскую мову, польскую культуру, гісторыю, літаратуру. Ездзілі некалькі разоў на год у польскія лагеры або жылі ў польскіх сем’ях, каб наш дзіцячы мозг хутка схопліваў мову. І вось нас адпраўлялі, напрыклад, у гэтыя сем'і на два тыдні. Я потым вярталася ў Беларусь і першыя дні не магла размаўляць па-руску, я проста забывала гэтую мову. 

Ад самага дзяцінства Хэлена марыла стаць настаўніцай. А ўжо ва ўніверсітэце пачала практыкаваць: дапамагала знаёмым рыхтавацца да сумоўя на карту паляка.

А падчас працы ў iTransition паралельна ўладкавалася ў школу выкладчыцай польскай. 

— Мне не хапала творчасці: праца з фінансамі досыць сумная. А для мяне было важна нешта ствараць, прыдумляць. І я пайшла ў адную з мінскіх школ, прапанавала сваю кандыдатуру ў ролі выкладчыцы польскай на карту паляка, прайшла сумоўе, пробны ўрок — і мяне запрасілі працаваць. Мне вельмі падабалася дзяліцца ведамі і бачыць эфект: як людзі потым атрымліваюць карту паляка, візу, хтосьці пераязджае ў Польшчу, як яны развіваюцца, як яны растуць.

Ужо тады Хэлена крэатыўна падыходзіла да падрыхтоўкі заняткаў. Працавала па школьнай праграме, але заўсёды рыхтавала дадатковыя матэрыялы. 

— Рабіла квэсты ў горадзе: мы бегалі па розных пунктах Мінска, звязаных з польскай і беларускай гісторыяй. Пераможцы атрымлівалі бутэльку шампанскага. І потым мы яе ўсе разам выпівалі ў кавярні «Тры жаўнеры» на Фрунзенскай станцыі метро. Не ведаю, ці ёсць яна цяпер… Яна была зробленая па вобразе польска-беларускай мяжы ў міжваенны перыяд. Там быў польскі сцяг на слупе, быў беларускі сцяг. Мы туды хадзілі раз ці два за курс. Я праводзіла лекцыю па польскіх традыцыях, а пані Таццяна, якая працавала там, спецыяльна для нас гатавала польскія стравы: бігас, журэк. І нават не брала грошай за гэта. 

Выкладаць Хэлена працягнула і пасля пераезду ў Польшчу ў 2017 годзе. У першы ж працоўны дзень ва UniCredit знайшла ў фэйсбуку групу Беларускага дома ў Варшаве, патэлефанавала ім і прапанавала бясплатна выкладаць урокі польскай для беларусаў. Яны пагадзіліся, далі аб’яву. Людзей адгукнулася нечакана шмат. Тады прынялі калектыўнае рашэнне прыняць толькі тых, хто напісаў на беларускай мове. Так сабралася група з 10 чалавек. 

— Потым па сарафанным радыё вельмі хутка разляцелася, што ёсць вось такія ўрокі ў Беларускім доме, і паступова сабралася другая група. А я ж яшчэ працавала. І пасля асноўнай працы ехала на заняткі. І я зразумела, што мне вельмі складана. Тады прапанавала ўзяць яшчэ адную выкладчыцу — маю аднакласніцу з польскай школы ў Баранавічах. Мы збіраліся на ўрокі ў парках, арганізоўвалі кінапрагляды. І ў нейкі момант вырашылі, што гэта ўсё ж такі мусіць прыносіць прыбытак. Так заняткі сталі платнымі, але каштавалі вельмі танна — каля 10 злотых. 

На базе Беларускага дома курсы прапрацавалі каля двух гадоў. На пачатку 2019 Хэлене прыйшлося шукаць памяшканне ў іншым месцы. 

— Прыйшла ў бібліятэку Варшаўскага ўніверсітэта. У мяне там, калі я вучылася ў магістратуры, праходзілі ўрокі англійскай. Я ведала, што там класныя памяшканні, ёсць дошкі і ўсё, што трэба для правядзення ўрокаў. Пагутарыла з загадчыкам гаспадаркі, спыталася, колькі каштуе. Ён сказаў, $100 за паўтары гадзіны. Я кажу: «Божа! Ды мы столькі не зарабляем!» А ён такі курыць і кажа: «Ну, табе за $20 здам!» Але ў выніку мы там так і не арандавалі памяшкання. А знайшлі звычайную школу ў раёне Nowy Świat. Там нам здалі аўдыторыю за скрынку паперы А4. У польскіх школах, як высветлілася, з паперай таксама праблема. 

Акрамя беспасярэдне выкладання, Хэлена займалася менеджарскімі задачамі: абзвоньвала студэнтаў, распрацоўвала праграму, складала графікі. На той момант яна сабрала ўжо каманду з чатырох выкладчыкаў. Студэнтаў станавілася ўсё больш. 

А потым грымнула пандэмія. Польскі ўрад абавязаў усе навучальныя ўстановы перавесці навучанне ў анлайн. Перафарматавацца трэба было на працягу тыдня. Здаецца, атрымалася. Але было шмат перажыванняў, ці ўсім камфортна. Таму праз некалькі месяцаў Хэлена вырашыла сабраць фідбэк. 

— Я пыталася ў кожнага студэнта, як ім новы фармат. І быў там такі хлопец, ён мне сказаў: 

«Пані Хэлена, супер! Мне вельмі падабаецца анлайн-фармат. Я адкрываю піва, скручваю сабе джойнт, і ў пані Ганны такі голас прыемны. Мне вельмі падабаецца. І я больш ніколі не буду хадзіць на заняткі ўжывую!»

Ад тых часоў у нас у школе правіла: на занятках толькі з уключанымі камерамі, бо ўсё ж такі гэтыя 90 хвілін урока патрабуюць поўнай уключанасці.

Polish for Belarus

Да 2020 года школа заставалася для Хэлены хобі. Часу і грошай на яе сыходзіла ўсё больш. Часам нават даводзілася закладваць свой айцішны заробак, каб выплаціць ганарары настаўнікам. І сумяшчаць станавілася ўсё цяжэй. Часам даводзілася пераключацца з заняткаў на працоўныя колы з Нью-Ёркам, але вучні ставіліся з разуменнем. Тады Хэлена вырашыла ўзяць кансультацыю ў кар’ернага коўча. І хоць, кажа, спярша паставілася да гэтага скептычна, у выніку не пашкадавала: спецыялістка канчаткова пераканала яе засяродзіцца на школе, у якой на той момант ужо было імя — Polish for Belarus.

— За назву нам, дарэчы, часта прылятае. Але яна з’явілася яшчэ ў 2016 годзе, калі я завяла інстаграм-акаўнт, каб туды закідваць нейкія цікавыя штукі пра Польшчу, яе культуру, падзеі і моўны кантэнт. І ўжо пад гэтым брэндам стаў развівацца інстаграм. Але гэта не азначае, што школа толькі для беларусаў. У нас ёсць студэнты з Казахстана, Грузіі, Украіны, Азербайджана, Арменіі, Расіі. З павагі да ўсіх, хто ў нас вучацца і не знае беларускай мовы, мы вядзем сацсеткі на польскай і рускай мовах. Але некаторыя пасты ўсё ж на беларускай. Пры гэтым мы пастаянна пішам пра беларускую культуру і гісторыю, робім мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай культуры і ў цэлым прытрымліваемся пазіцыі, што не толькі беларускай мовай можна падтрымаць культуру, але і справай. 

— Штогод я арганізую Варшаве беларускі дзень мёртвых — Дзяды. У Польшчы ён называецца інакш, а вось Міцкевіч, якога дагэтуль беларусы і палякі не могуць паміж сабой падзяліць, напісаў 4 тамы менавіта пад назвай «Дзяды». І, напрыклад, у 21 годзе мы арганізавалі чарговую такую сустрэчу ў бары, які адкрылі мае студэнты ў Варшаве, і згадвалі ўсіх, хто загінуў у 20 годзе за беларускую свабоду. А восенню 2022 года мы вазілі студэнтаў у Кракаў, бо там таксама шмат знакамітых беларусаў пахавана. Мы хадзілі на могілкі, дзе пахаваны Алесь Гарун, чыталі яго вершы, плакалі і маліліся. Увогуле, мы стараемся зрабіць так, каб людзі, якія з’ехалі, усё ж такі не забывалі сваіх каранёў. На Дзень Волі ўжо другі год возім студэнтаў у Гданьск, каб расказаць пра шлях Польшчы да свабоды і натхніцца прыкладам польскага народа.

Polish for Belarus пастаянна арганізуе мерапрыемствы для студэнтаў. Традыцыйна штогод святкуюць Дзень нараджэння школы. Упершыню пані Хэлена вырашыла арганізаваць вечарыну на пяцігадовы юбілей. 

— Улетку 21 года нам споўнілася 5 гадоў, і мне вельмі хацелася зрабіць свята. Ужо тады ў нас працавала 8 выкладчыкаў і вучылася даволі шмат студэнтаў. Мне вельмі хацелася гэты момант захаваць у гісторыі школы і для сябе асабіста. І мы зрабілі вельмі класную вечарыну. Арганізаваць яе дапамагалі і студэнты, і сябры. Адная студэнтка праводзіла конкурсы, другая — малявала дзеткам маскі на тварах (яна мастачка), мой сябар, які тады працаваў вядоўцам, пагадзіўся правесці гэтае мерапрыемства. Збіраліся святкаваць пад адкрытым небам, арандавалі пляцоўку ў адным з варшаўскіх бараў. І так выйшла, што гэта быў вельмі дажджлівы дзень, самы дажджлівы за лета 21-га ў Варшаве. Але нам пашанцавала, і дождж абышоў нас бокам. 

Сёлета Polish for Belarus споўніцца сем гадоў. Адсвяткаваць дзень нараджэння пані Хэлена збіраецца зноў у коле студэнтаў і выкладчыкаў. 

— Святкаваць будзем 21 ліпеня ў варшаўскім клубе Niebo. Запрашаем усіх ахвотных. Вядоўцам будзе Яраслаў Пісарэнка, а Shuma выступіць з канцэртам. Настаўнікі з’едуцца з усёй Польшчы! 

Цяпер у Polish for Belarus працуюць 24 выкладчыкі. Сямёра з іх — палякі. Перад найманнем выкладчыкі школы праходзяць тры этапы: сумоўе з пані Хэленай, тэставыя заданні і пробныя лекцыі. А пасля оферу трапляюць пад апеку ментара, ён/яна адглядае кожны ўрок і дае фідбэк па кожным занятку.  

— І мы запусцілі курс для настаўнікаў, дзе ўдзельнічаюць носьбіты мовы. Як ні дзіўна, выкладчыкам таксама трэба вучыцца, каб абменьвацца ведамі, разумець, наколькі натыўнымі гучыць іх маўленне, дазнавацца больш фразеалагізмаў, глыбокіх польскіх слоў і фраз. Каб у настаўнікаў было разуменне, як беларусы, украінцы, палякі ўспрымаюць польскую мову. 

У школе вучыцца больш за 600 студэнтаў. За сем гадоў працы Polish for Belarus выпусціла ўжо больш за чатыры тысячы вучняў. Курсы ёсць розныя: ад А1 да С1, плюс праграмы для падрыхтоўкі да экзамену на карту паляка і карту побыту. Перш ніж трапіць у школу, трэба прайсці тэст на вызначэнне ўзроўню. 

— Некалькі месяцаў таму ў Варшаве сталі практыкаваць пісьмовы экзамен на карту «сталага побыту» і карту паляка. Даюць тэсты з адкрытымі пытаннямі. То-бок калі чалавек не ўмее пісаць па-польску, то спачатку яму трэба прайсці ўзровень А1. Гэта важна, бо на той жа «сталы побыт» у студэнта толькі адная спроба. Нашто рызыкаваць?

Каб засвоіць пачатковы ўзровень, спатрэбіцца тры месяцы. Усе наступныя ўзроўні зоймуць тры з паловай месяцы. Кожны занятак доўжыцца 90 хвілін плюс дамашняя работа.

— Мы стараемся прыдумляць цікавую дамашку: задаем сачыненні або, напрыклад, калі праходзім нейкі склон, просім студэнтаў запісаць ролік пра свой раён з выкарыстаннем гэтага склону. Акрамя гэтага, мы зрабілі класныя заданні для навучальнай платформы, да якой у студэнтаў А1, А2 ёсць доступ: гэта зручна, бо можна рабіць заданні ў любы час і з любога дэвайса, а падчас урока ўжо з выкладчыкам абмеркаваць праблемныя моманты. Цяпер дарабляем платформу для ўзроўню В1. Важна сказаць, што ўсе ўрокі ў нас праходзяць ужывую з выкладчыкамі, мы не прадаем курсы ў запісе. На ўроках мы абмяркоўваем актуальныя тэмы: псіхічнае здароўе, палітыка, культура. Каб студэнты не сумавалі і атрымлівалі асалоду ад заняткаў. 

У праграме Polish for Belarus ёсць таксама экспрэс-курс для падрыхтоўкі да дзяржаўнага моўнага экзамену. Ён патрэбны для атрымання грамадзянства. 

— Гэты курс вяду я сама. Ён доўжыцца 7 урокаў, мы іх раскладваем на два тыдні, кожны ўрок па 90 хвілін.

Мы туды набіраем людзей, у якіх ужо ёсць B1 і якія хочуць паўтарыць граматыку і навучыцца пісаць эсэ. Я вельмі кайфую ад гэтага курсу, бо туды прыходзяць ужо суперматываваныя людзі. Гэта такі марафон. Штодня паўтараем граматыку, размаўляем на глыбокія тэмы. Я вельмі хвалююся заўсёды за студэнтаў. І іду ў касцёл ставіць за іх свечку ў дзень экзамену. А пасля гэтага курса я магу цэлыя суткі ляжаць, пакуль не прыйду да цяму. 

Астатнія ж заняткі праходзяць з перыядычнасцю два разы на тыдзень. Праграмы для атрымання карт разлічаныя на месяц. 

— На гэтых курсах мы не кранаемся граматыкі, а, хутчэй, апускаем чалавека ў польскую культуру і гісторыю. Але для мяне суперважна, каб людзі не забывалі пра свае карані. 

— Таму, калі мы гаворым пра польскую гісторыю, мы заўсёды абмяркоўваем яе ў звязку з Беларуссю. Напрыклад, калі мы расказваем пра Канстытуцыю Польшчы, а палякі лічаць яе першай канстытуцыяй у Еўропе, другой у свеце, я заўсёды нагадваю: за 200 гадоў да таго былі напісаныя тры Статуты ВКЛ на старабеларускай мове, і аналагаў такім дакументам не было ў той час.

— Памятайце пра гэта, калі ласка. Бо калі мы самі не будзем пра гэта гучна казаць, то ніхто не скажа. Мы маем самі сябе адстойваць. Трэба памятаць, адкуль мы, наколькі доўгая і багатая ў нас гісторыя, і ганарыцца тым, што мы — Беларусы.


Што паглядзець/паслухаць на польскай мове

Фільмы і серыялы

Музыка

Дазнацца дэталяў / запісацца на курс

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Сперва занималась финансами, затем — бизнес-анализом

Ну и всё понятно. Так в IT и не попала.

от кандидатов требовали знание SQL

ах вооооот оно что

...

Ну может хоть с школой сложится, IT явно не ваше. Удачи.

1

Да, SQL, как и MS Excel это то без чего профессиональный финансист или бизнес аналист просто не не может существовать.
Так что IT в профиле пани Хэлены притянуто за уши.

1

Учусь в школе "Polish for Belarus". Очень нравится процесс обучения и преподаватели. Теперь ещё узнала, что у Пани Хэлены такой интересный путь к преподаванию и основанию своей школы с таким большим количеством учеников и преподавателей. Такие люди вдохновляют : )

1

Класс 🙌🏽 Рады, что вам нравится 😊

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-6

А почему сайт Polish for Belarus только на российском?)

-2

Добрый день!
Денег не было на польскую и беларускую версию. Этим летом запустим новую версию с несколькими языками.

-1

Выкарыстоўвайце магчымасці crowdfunding каб мець сродкі для беларускамоўнай версіі Polish for Belarus. Мяркую многія беларусы адгукнуцца і з грашыма не будзе праблем.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

fabulius 91
fabulius 91 CEO в Предприниматель в Польше
2

Что такое "российский" ? 🤦

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
1

Пани Хелена это как? Бизнес псевдоним?

1

Школа неплохая, но 60% контента на русском, даже на вебинарах. Как можно учить не забывать свои корни беларусам и при этом из уважения к другим национальностям выпускать посты на русском?? По-моему необходимо определиться. Кстати, училась и неоднократно посещала спикинг клабы, ни разу не было студентов кроме как из Беларуси, поэтому другие национальности - это скорее всего маленький процент от всех слушателей.

0

"историю её основательницы и бизнеса, который учит беларусов не забывать свои корни."

Няўжо вывучаць польскую для беларусаў азначае не забываць свае карані? Вы ўжо як небудзь інакш фармулюйце мэту вывучэньня польскай мовы беларусамі.