Расійскі месенджар Max сцвярджае, што сабраў 1,3 млн карыстальнікаў у Беларусі
Стваральнікі расійскага дзяржаўнага месенджара MAX — нядаўна перайменаванага ў «Макс» — заявілі, што Беларусь знаходзіцца сярод лідараў паводле яго выкарыстанню за мяжой.

Усяго ў месенджары больш за 7 млн замежных карыстальнікаў, з іх 90% — жыхары СНД. Топ-5 дзяржаваў у рэгістрацыях узначаліў Узбекістан (2,3 млн), упершыню абагнаўшы Беларусь (1,3 млн). Далей — Казахстан, Таджыкістан і Кыргызстан.
Рэгістрацыя ў месенджары даступна грамадзянам 40 дзяржаваў. Прычым магчымасць тэлефанаваць і адпраўляць паведамленні ў MAX з’явілася ў жыхароў СНД толькі ў мінулым лістападзе.
На пачатак красавіка ў праграме было зарэгістравана 110 млн чалавек, а штодзённая аўдыторыя перавысіла 80 млн. Пры гэтым усё насельніцтва Расіі, паводле дадзеных на пачатак 2025 года, складала 146 млн. Мясцовыя медыя пісалі, што расейцаў заганяюць у месенджар гвалтоўна, ад каналаў прапагандыстаў немагчыма адпісацца, нават калі не падпісваўся, а бяспеку сервісу крытыкавала нават ФСБ.

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.