Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Канадзе расследуюць падазроны ўсплёск продажаў Tesla. Амерыканцы наадварот хочуць, але не могуць пазбавіцца ад машын. KIA троліць Маска

Канадскія ўлады заўважылі незвычайны ўсплёск продажаў у Tesla, які супаў з прыпыненнем федэральнай праграмы субсідый на набыццё электрамабіляў у студзені. Усяго за тры дні ў чатырох лакацыях краіны амерыканская кампанія прадала 8600 электрамабіляў, а агульная сума зніжак склала 43 мільёны канадскіх долараў, паведамляе MotorIllustrated.

Пакінуць каментарый

Аналітыкі галіны выказалі сумневы ў сапраўднасці гэтых угод. Яны таксама дапусцілі, што Tesla магла загадзя ведаць пра тое, што праграма будзе прыпынена. Асацыяцыя канадскіх аўтадылераў заклікала мясцовы Мінтранс расследаваць, ці былі злоўжыванні праграмай, у межах якой пакупнікі электракараў маглі разлічваць на зніжку ў $5 тысяч CAD.

Праграма была прыпыненая 13 студзеня, праз тры дні пасля таго, як улады далі зразумець пра такую магчымасць. Прычынай стала вычарпанне сродкаў, вылучаных на яе фінансаванне. Выплаты ў межах праграмы атрымалі пакупнікі больш чым 500 тысяч электракараў. Цяпер канадскія ўлады вывучаюць дадзеныя Tesla на наяўнасць анамалій у апошнія дні дзеяння праграмы.

Тым часам у ЗША карыстаюцца попытам «антыіланаўскія» налепкі, піша Business Insider. Іх купляюць уладальнікі Tesla, якія хочуць, але па розных прычынах не могуць пазбавіцца ад сваіх машын. Напрыклад, таму што не могуць атрымаць за іх жаданыя грошы — аўто занадта патаннелі. Налепкі каштуюць прыкладна $6–12, а замовы паступаюць не толькі з ЗША, але і з Францыі, Нарвегіі, Ірландыі, Эстоніі, Японіі, Канады і Малайзіі.

Налепкі з надпісам «Anti-Elon Tesla Club» робіць супрацоўнік акварыуму з Гаваяў Мэтцью Хілер і ў апошнія тыдні прадае па 400–500 штук на дзень. Попыт на іх узляцеў пасля скандальнага жэста Маска на інаўгурацыі Дональда Трампа і пачатку яго бурлівай палітычнай актыўнасці. Людзі кажуць, што з такой налепкай ім «не так сорамна» ездзіць на сваіх Tesla і што яны не збіраюцца здымаць яе, пакуль не прададуць машыну. Адзін з водгукаў натхніў Хілера на налепку з надпісам «Elon Killed My Resale Value». Са студзеня 2023 года ён прадае таксама налепкі з тэкстам: «I Bought This Before We Knew Elon Was Crazy» — маўляў, калі купляў машыну, яшчэ не ведаў, які Маск вар’ят.

Здаецца, гэта заўважыла KIA. Кампанія выклала ў Instagram рэкламу са словамі «Я набыў яе, калі Ілан з’ехаў з глузду» на машыне са сваім лагатыпам. Пост ужо выдалілі, але фанат Маска Сойер Мэрыт паспеў зрабіць скрыншот, адзначае InsideEVs.

Маск зігануў на інаўгурацыі Трампа? Няёмкі жэст выклікаў шмат спрэчак
Маск зігануў на інаўгурацыі Трампа? Няёмкі жэст выклікаў шмат спрэчак
Па тэме
Маск зігануў на інаўгурацыі Трампа? Няёмкі жэст выклікаў шмат спрэчак
Чытайце таксама
США запретили IT-компаниям с господдержкой строить заводы в Китае в течение 10 лет
США запретили IT-компаниям с господдержкой строить заводы в Китае в течение 10 лет
США запретили IT-компаниям с господдержкой строить заводы в Китае в течение 10 лет
Twitter требует опубликовать личную переписку Маска
Twitter требует опубликовать личную переписку Маска
Twitter требует опубликовать личную переписку Маска
Маск требует отсрочки суда с Twitter. Его юристы меняют тактику обвинения
Маск требует отсрочки суда с Twitter. Его юристы меняют тактику обвинения
Маск требует отсрочки суда с Twitter. Его юристы меняют тактику обвинения
Twitter наконец-то запустит редактирование постов. Но не для всех
Twitter наконец-то запустит редактирование постов. Но не для всех
Twitter наконец-то запустит редактирование постов. Но не для всех

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.