Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

З'явіўся спіс краін ЕС з самым высокім заробкам пасля падаткаў. Польшча — унізе, але другая паводле тэмпаў росту

Еўрастат апублікаваў дадзеныя па заробках у рэгіёне ў 2025 годзе. Самая высокая пагадзінная аплата супрацоўнікаў пасля выліку падаткаў аказалася ў Люксембургу — €49,7.

Пакінуць каментарый

Далей ідуць тры скандынаўскія краіны: Ісландыя, Нарвегія і Данія. На другім канцы рэйтынгу — Латвія, Румынія і Балгарыя, у якой стаўка самая нізкая (€10,5). У Польшчы — €15,6, у Літве — €16,9.

Але менавіта ў Балгарыі быў зафіксаваны самы вялікі рост пагадзіннай аплаты пасля падаткаў з 2021 года — 69,4%. На другім месцы ідзе Польшча (66%), за ёй — Румынія (61,3%). У Літве, Харватыі і Венгрыі прырост склаў больш за 50%, а ў Нарвегіі, Швецыі і Італіі ён быў найменшым.

З улікам іншых выдаткаў, накшталт сацыяльных выплат, даражэй за ўсё чалавечая праца каштуе таксама ў Люксембургу — тут яна абыходзіцца працадаўцам у €57 у гадзіну. Менш за ўсё — таксама ў Балгарыі, €12 у гадзіну.

Візавы цэнтр Польшчы параіў беларусам падавацца праз «памагатараў»
Візавы цэнтр Польшчы параіў беларусам падавацца праз «памагатараў»
Па тэме
Візавы цэнтр Польшчы параіў беларусам падавацца праз «памагатараў»
60% беларусаў незадаволены заробкамі грошы — самая папулярная прычына адмовіцца ад вакансіі
60% беларусаў незадаволены заробкамі, грошы — самая папулярная прычына адмовіцца ад вакансіі
Па тэме
60% беларусаў незадаволены заробкамі, грошы — самая папулярная прычына адмовіцца ад вакансіі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.