Украінец скраў крыпту ў расійскіх наркагандляроў і аддаў на дабрачыннасць
Украінскі ІБ-спецыяліст Алекс Холдэн і эксперты яго кампаніі Hold Security ўзламалі адзін з найбуйнейшых расійскіх маркетплэйсаў па продажы наркотыкаў — ад марыхуаны да какаіну. Ім удалося скрасці і перавесці $25 тысяч у біткойне кіеўскаму дабрачыннаму фонду «Жыццялюб» (Enjoying Life), які аказвае гуманітарную дапамогу па ўсёй Украіне, расказаў Forbes.

Холдэн міграваў з Украіны ў падлеткавым веку ў 1980-х пасля Чарнобыльскай катастрофы. Як менавіта ўдалося ўзламаць Solaris, ён не ўдакладніў, але сказаў, што змог атрымаць доступ да большай часткі інтэрнэт-інфраструктуры пляцоўкі, некалькіх адміністратарскіх акаўнтаў, зыходнага кода сайта і базы карыстальнікаў, а таксама адрасоў дастаўкі. На нейкі час спецыялісты атрымалі кантроль над гаманцом Solaris, які выкарыстоўваўся драгдылерамі і кліентамі для ўнясення і вываду сродкаў і служыў свайго роду мясцовай крыптабіржай.
Паводле слоў Холдэна, грошы абарачаліся вельмі хутка — звычайна там змяшчалася не больш за тры біткойны (гэта прыкладна $50 тысяч). Камандзе «робін гудаў» удалося вывесці 1,6 біткойна на суму $25 тысяч, якія адправіліся на добрыя справы. Акрамя гэтага, Hold Security ахвяравала фонду яшчэ $8 тысяч.
У «Жыццялюбе» пацвердзілі, што атрымалі данат. Там дадалі, што ўсе грошы пайшлі наўпрост на дапамогу састарэлым, а таксама людзям, якія пацярпелі ад вайны і былі вымушаныя пакінуць свае дамы.
Цяпер у руках кампаніі Холдэна велізарная база карыстальнікаў Solaris і іх транзакцый. Эксперты разлічваюць, што гэтая інфармацыя можа дапамагчы ім вылічыць месца знаходжання расійскіх кіберзлачынцаў. Пра гісторыю вырашылі расказаць затым, каб уладальнікі платформы закрылі яе. «Можа, без наркотыкаў расійцы цвяроза зірнуць на сваю краіну і зробяць што-небудзь», — сказаў Холдэн, дадаўшы, што Крэмль замест вайны мог бы заняцца праблемай наркотыкаў у сваёй краіне.
Ага, кого из своих же корешей и дернул, просто факт - после начала СВО количество телефонных мошенничеств (вам звонит служба безопасности Сбербанка) упало в сотни раз и ценник на меф подскочили в 3 раза из-за снижения поставок.
но в тезисе этот чел прав
ибо за неделю до этого зареспавнилась гидра под другим названием
Anonymous
28 снежня 2022, 13:07
1
«Может, без наркотиков русские трезво взглянут на свою страну и сделают что-нибудь», — сказал Холден, добавив, что Кремль вместо войны мог бы заняться проблемой наркотиков в своей стране.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ага, кого из своих же корешей и дернул, просто факт - после начала СВО количество телефонных мошенничеств (вам звонит служба безопасности Сбербанка) упало в сотни раз и ценник на меф подскочили в 3 раза из-за снижения поставок.
СВО это что-то на ватном?
меф дорогой, вот кукуха от более дешевых на "новоязе" и чырыкае
но в тезисе этот чел прав
ибо за неделю до этого зареспавнилась гидра под другим названием
Такие уже все умные, что дым садит