Украінскія хакеры заявілі, што злілі даныя больш як 38 млн кліентаў Альфа-банка
Украінская хакерская групоўка Kiborg апублікавала базу даных, якая змяшчае інфармацыю пра кліентаў Альфа-банка.
Паводле дадзеных «Важных гісторый», у кастрычніку мінулага года хакеры заявілі, што атрымалі доступ да звестак усіх кліентаў банка. Тады ж яны апублікавалі даныя амаль 44 тысяч карыстальнікаў. Банк назваў уцечку «фэйкам». У цяперашняй апублікаванай базе змяшчаецца інфармацыя аб поўных імёнах, датах нараджэння, нумарах тэлефонаў, картах і рахунках больш як 38 мільёнаў фізічных асоб. таксама ёсць інфармацыя пра рахункі больш як 13 мільёнаў юрыдычных асоб.
Выданне выбарачна праверыла апублікаваныя звесткі і прыйшло да высновы, што яны маюць дачыненне да рэальных жыхароў Расіі. Прэс-служба банка заявіла, што ніякіх уцечак інфармацыі, якія тычацца кліентаў або падрадчыкаў, не адбывалася. Прадстаўнікі арганізацыі дадалі, што апублікаваныя звесткі з’яўляюцца кампіляцыяй даных з розных крыніц і даныя кліентаў банка застаюцца ў бяспецы.
Групоўка Kiborg стала вядомая пасля ўзлому базы даных «Сірэна-Трэвел» з інфармацыяй пра пасажыраў расійскіх авіякампаній. Паводле слоў узломшчыкаў, тады яны атрымалі доступ да 664,6 мільёна запісаў аб авіяпералётах у перыяд ад 2007 да 2023 года. У базе знаходзіліся імёны, тэлефоны, маршруты, тарыфы і цэны білетаў пасажыраў.
Читать на dev.by