Warner Bros. выпусціла першую частку «Уладара пярсцёнкаў» у выглядзе NFT
Студыя размесціць токены на платформе WB Movieverse, дзе карыстальнікі змогуць купляць, прадаваць і мяняцца NFT-фільмамі.

NFT-версію фільма «Уладар пярсцёнкаў: Звяз пярсцёнка» выпусцяць 21 кастрычніка ў супрацы з кампаніяй Eluvio, якая займаецца блакчэйн-тэхналогіямі. З’явяцца 999 копій фільма ў эпічным выданні коштам $100. У звычайнага выдання будзе 10 тысяч копій коштам $30. У будучыні на платформе з’явяцца і іншыя фільмы кампаніі.
Паводле задумкі аўтараў, карыстальнікі змогуць таргавацца гэтымі токенамі. Уладальнікі токенаў атрымаюць пашыранае выданне фільма ў 4K, якое доўжыцца чатыры гадзіны, а таксама восем гадзін дадатковага кантэнту. Таксама ў токен уключаныя AR-артэфакты — віртуальныя тэматычныя прадметы. Пазней студыя ў падобным фармаце выпусціць «Дзве вежы» і «Вяртанне караля».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.