Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Памёр легендарны сабака Кабосу, які стаў героем мему Doge і «тварам» крыптавалюты

У Японіі памёр сабака Кабосу, які стаў героем мемаў з сіба-іну — Doge. Пра смерць сабакі паведаміла яго ўладальніца Ацука Сата.

Пакінуць каментарый
Памёр легендарны сабака Кабосу, які стаў героем мему Doge і «тварам» крыптавалюты

У Японіі памёр сабака Кабосу, які стаў героем мемаў з сіба-іну — Doge. Пра смерць сабакі паведаміла яго ўладальніца Ацука Сата.

«Ён сышоў вельмі мірна, без пакут, быццам бы засынаючы, адчуваючы цяпло маіх рук, якія гладзілі яго. Вялікі дзякуй усім вам за тое, што любілі Кабосу ўсе гэтыя гады. Я ўпэўненая, што Кабосу быў самым шчаслівым сабакам у свеце. І гэта рабіла мяне самай шчаслівай уладальніцай у свеце», — напісала Сата.

Крыніца: @kabosumama.

Жанчына забрала Кабосу з прытулку ў 2008 годзе. У 2010 годзе яна апублікавала ў сваім блогу некалькі фатаграфій сабакі. Адзін са здымкаў са здзіўленай пысай Кабосу стаў асновай для мему. Вядомым сабака стаў у 2013 годзе, калі праграміст Білі Маркус паказаў крыптавалюту Dogecoin з выявай Кабосу.

Сабаку было каля 18,5 гадоў. Пры канцы 2022 года Сата расказала ў сваім блогу, што ў яе гадаванца дыягнаставалі хранічны лімфоідны лейкоз і востры халангіягепатыт.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.