Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

ЮНЕСКА заклікае да глабальнай забароны смартфонаў у школах

ЮНЕСКА — структура ААН у пытаннях адукацыі, навукі і культуры — выпусціла даклад, у якім кажа ара неабходнасць забараніць смартфоны ў школах. Гэта трэба, каб вучні менш адцягваліся, для павышэння якасці адукацыі і абароны дзяцей ад кібербулінгу.

1 каментарый

У арганізацыі заявілі пра наяўнасць пацверджанняў таго, што злоўжыванне смартфонамі прыводзіць да зніжэння паспяховасці і адмоўна ўплывае на эмацыйную ўстойлівасць дзяцей. На фоне пераносу велізарнай часткі адукацыйнага працэсу ў анлайн у ЮНЕСКА заклікаюць не ігнараваць яго сацыяльнага кампанента. Там лічаць, што лічбавыя тэхналогіі ў цэлым, уключаючы штучны інтэлект, не маюць замяняць жывое ўзаемадзеянне дзяцей з настаўнікамі.

У дакладзе таксама перасцерагаюць урады ад бяздумнага ўкаранення лічбавых тэхналогій. У ім адзначаецца, што іх карысць у вучобе і для эфектыўнасці эканомікі можа быць перабольшаная.

Празмернае і недарэчнае выкарыстанне вучнямі тэхналогій у класе і дома, ці то смартфонаў, ці то планшэтаў і ноўтбукаў, адцягвае іх і шкодзіць вучобе, сцвярджаюць аўтары даклада. Яны спасылаюцца на даныя маштабных даследаванняў розных краін, якія выявілі негатыўную карэляцыю паміж ужываннем лічбавых тэхналогій і вынікамі дзяцей.

Між тым у чвэрці з 200 разгледжаных даследчыкамі краін свету смартфоны ў школах ужо забароненыя. Напрыклад, у Францыі бан увялі ў 2018 годзе, а ў Нідэрландах ён пачне дзейнічаць ад наступнага года.

Лічбавы дэтокс: ля берагоў Фінляндыі зявіўся «першы ў свеце востраў без смартфонаў»
Лічбавы дэтокс: ля берагоў Фінляндыі з’явіўся «першы ў свеце востраў без смартфонаў»
Па тэме
Лічбавы дэтокс: ля берагоў Фінляндыі з’явіўся «першы ў свеце востраў без смартфонаў»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Все равно чушь преподают, какая разница!