Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Unity раздасць паўмільёна долараў інды-распрацоўшчыкам — але не з Беларусі

Unity запусціла грантавую праграму Unity Fellowship для незалежных распрацоўшчыкаў гульняў. У яе межах 10 каманд атрымаюць па $50 тысяч — прычым дзяліцца доляй у бізнесе або правамі на гульні ўзамен не трэба. Таксама распрацоўшчыкі змогуць звярнуцца па кансультацыі да спецыялістаў Unity і за дапамогай з падрыхтоўкай пітчаў, пошукам выдаўцоў і маркетынгам.

Аднак, як заўважыў App2top, на Беларусь ініцыятыва не распаўсюджваецца.

Пакінуць каментарый
Дадай у Google

Праграма мае рэгіянальныя абмежаванні. Напрыклад, Unity не будзе разглядаць заяўкі ад распрацоўшчыкаў з краінаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі.

«Мы не можам прымаць заяўкі ад фізічных асобаў або студый, размешчаных у краінах ці рэгіёнах, якія падпадаюць пад санкцыі ЗША, або якія самі падпадаюць пад санкцыі ЗША», — гаворыцца ва ўмовах. Сярод такіх краін пазначана Беларусь.

Таксама Unity удакладніла, што падтрымае толькі тыя каманды, чые гульні знаходзяцца на фінальным этапе распрацоўкі, а рэліз павінен адбыцца не пазней за сакавік 2028 года. Падаць заяўку на ўдзел у Unity Fellowship можна да 18 снежня 2026 года.

Беларусы ствараюць псіхалагічную гульню з беларускай мовай — яе ўжо можна дадаць у вішліст Steam

Па тэме

Беларусы і расіяне рыхтуюць калектыўны іск да найбуйнейшага аргентынскага банка за раптоўную блакіроўку рахункаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.