Каманда распрацоўшчыкаў Unstable Diffusion запусціла АІ-генератар порна
TechCrunch расказала пра стартап Unstable Diffusion, які спрабуе манетызаваць мадэль АІ-генератара парнаграфіі. Нягледзячы на высокую цікавасць карыстальнікаў, каманда сутыкнулася са мноствам тэхнічных і этычных праблем.

Каманда Unstable Diffusion заняла нішу, якая ўтварылася пасля спроб выкарыстання іншых платформаў для стварэння порна. Раней стартап Stability AI выпусціў АІ-сэрвіс Stable Diffusion, які ператвараў тэкст у малюнак. Суполкі на Reddit і 4chan выкарыстоўвалі сістэму для стварэння рэалістычных відарысаў аголеных персанажаў у стылі анімэ, а таксама фэйкавых відарысаў знакамітасцей у аголеным выглядзе. Reddit неўзабаве заблакаваў і закрыў шмат якія субрэдыты, прысвечаныя парнаграфіі з АІ, іншыя платформы, напрыклад, NewGrounds, забаранілі створаныя АІ творы.
Стваральнікі Unstable Diffusion запусцілі кампанію падтрымкі на Patreon і цяпер збіраюць больш як $2500 на месяц ад некалькіх сотняў донараў. «Усяго за два месяцы нашая каманда пашырылася да больш як 13 чалавек, а таксама многіх кансультантаў і мадэратараў супольнасці добраахвотнікаў», — расказаў Арман Чаўдры, адзін з чальцоў каманды Unstable Diffusion.
Спецыялісты па этыцы штучнага інтэлекту занепакоеныя тым, што мадэлі Unstable Diffusion здольныя генераваць кантэнт з вышэйшай рэалістычнасцю, чым большасць іншых. Створанае такім чынам порна можа мець негатыўныя наступствы, у тым ліку для мастакоў і супрацоўнікаў порнаіндустрыі, якія зарабляюць стварэннем падобнага кантэнту. Эксперты адзначаюць, што выкарыстанне АІ можа прывесці да яшчэ больш неабгрунтаваных чаканняў ад жаночых целаў і сэксуальных паводзінаў, прывядзе да парушэнняў недатыкальнасці прыватнага жыцця жанчын і аўтарскіх правоў.
Віцэ-прэзідэнт, адказны за АІ у Mission Control, Равіт Дотан заяўляе, што порна, створанае АІ, неаднолькава ўплывае на мужчын і на жанчын. Напрыклад, папярэдняя праграма, якая працуе на аснове АІ, можа «раздзяваць» людзей, але функцыянуе толькі на жанчынах.
Цяпер мадэль Unstable Diffusion згенеравала больш за 4 375 000 відарысаў, аднак дагэтуль каманда сутыкаецца са мноствам цяжкасцей: выявы часцяком бываюць нерэалістычнымі, з лішнімі канцавінамі і геніталіямі, слаба падобнымі да чалавечых. Карыстальнікі рэсурсу абавязаныя выконваць правілы, якія забараняюць дзіцячую парнаграфію, фэйкавыя відарысы і празмерны гвалт. Карыстальнікі павінныя адпраўляць на мадэрацыю відарысы, якія генеруюць. Таксама ў каманды ёсць сваё падраздзяленне мадэрацыі.
Яшчэ адная праблема, з якой сутыкнулася каманда сэрвісу, — гэта работы аўтараў, якія выкарыстоўваліся для навучання мадэляў Unstable Diffusion. Раней распрацоўшчыкі генератара відарысаў DreamUp выкарыстоўвалі творы платформы DevianArt без ведама аўтараў. Многія мастакі не пагадзіліся з публікацыяй згенераваных відарысаў, якія імітуюць іх стылі, без справядлівага ўзнагароджання або кампенсацыі.
Во времена войн, наркотиков, пыток называть деньги от порно грязными - нонсенс. Либо вы монах, либо не читаете новости.
Anonymous
21 лістапада 2022, 01:44
1
Я так и не понял в чём проблема. Вместо реальных людей, которые мучаются перед камерой, - модель генерит видосы. Кто там расстроился? Порноиндустрия? У всех остальных наоборот должно быть облегчение - вкалывают роботы, а не человек.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 21 лістапада 2022, 01:44
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Грязные деньги.. 🚬🦄