Упс: праграма ChatGPT для macOS захоўвала перапіску ў выглядзе простага тэксту
Карыстальнікі праграмы ChatGPT для macOS заўважылі, што праграма захоўвала перапіску з чат-ботам на камп’ютары ў выглядзе адкрытага тэксту.

Першым на праблему звярнуў увагу Пэдра Хасэ Перэйра Віейта. Карыстальнік нагадаў, што яшчэ ў 2018 годзе пасля выхаду macOS Mojave 10.14 доступ да карыстальніцкіх даных быў заблакаваны на ўзроўні сістэмы.
Автор публикации @pvieitoПосмотреть в Threads
Верагодна, OpenAI вырашыла ігнараваць сродкі абароны. Тэкст перапіскі захоўваўся ў незашыфраваным выглядзе ў звычайным файле. Віейта нават напісаў уласную праграму, якая па націсканні кнопкі счытвала перапіску з камп’ютара.
Пасля публікацыі трэда OpenAI выпусціла абнаўленне, якое шыфруе перапіску. «Мы імкнемся прапаноўваць зручны карыстальніцкі інтэрфейс, захоўваючы пры гэтым нашыя высокія стандарты бяспекі па меры развіцця нашых тэхналогій», — заявіла прадстаўніца OpenAI Тая Крысціянсан.
Акрамя таго, распрацоўшчык пакінуў за сабой права праглядаць перапіску карыстальнікаў з ChatGPT у мэтах бяспекі і для навучання новых АІ-мадэляў. Тым не менш у карыстальнікаў ёсць магчымасць адмовіцца ад гэтага.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.