ЕС ухваліў USB-C як адзіны стандарт зарадных прылад
Рада ЕС канчаткова зацвердзіла законапраект аб адзіным раздыме для зарадных прылад.
Рада ЕС канчаткова зацвердзіла законапраект аб адзіным раздыме для зарадных прылад.
Рада ЕС канчаткова зацвердзіла законапраект аб адзіным раздыме для зарадных прылад.
Цяпер дакумент дазваляе спажыўцам выбраць, ці купляць гаджэт з зарадным адаптарам, ці без яго. Новыя правілы робяць стандарт USB-C абавязковым для большай часткі карыстальніцкай электронікі: смартфонаў, планшэтаў, электронных кніг, гульнявых прыставак, лічбавых фотаапаратаў, навушнікаў і партатыўных калонак, а таксама бесправадных мышэй і клавіятур.
Праз 40 месяцаў пасля набыцця законам моцы пад новыя патрабаванні таксама будуць падпадаць і ноўтбукі. Дакумент набудзе моц на працягу 20 дзён пасля падпісання старшынёй Еўрапарламента. Нормы пачнуць прымяняць праз 24 месяцы пасля ўступлення ў сілу, гэта адбудзецца ў 2024 годзе. Раней супраць закона катэгарычна супраць выступала Apple. Еўрапарламент узгадніў законапраект у чэрвені гэтага года.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.