Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Прэзідэнт Аргенціны падарыў Маску бензапілу

Аргенцінскі прэзідэнт Хаўер Мілей падарыў Ілану Маску бензапілу ў часе штогадовай «Канферэнцыі кансерватыўных палітычных дзеянняў» (CPAC), якая праходзіць гэтымі днямі пад Вашынгтонам. З ёй мільярдэр сабраўся ісці на амерыканскую бюракратыю.

Пакінуць каментарый

Маск сказаў, што ў Мілея ёсць для яго падарунак. Пасля гэтага на сцэну выйшаў Мілей, трымаючы ў руках чырвоную металічную бензапілу з надпісам: «Няхай жыве свабода, каб яе!» Гэтая фраза стала галоўным лозунгам лібертарыянскага прэзідэнта.

Бізнэсмен узначальвае кансультатыўны Дэпартамент эфектыўнасці ўрада ЗША, галоўнай задачай якога з’яўляецца скарачэнне федэральных выдаткаў. З падачы DOGE ужо праходзяць маштабныя звальненні ў многіх амерыканскіх ведамствах. Напрыклад, учора аб скарачэнні даведаліся 6 тысяч работнікаў падатковай службы.

«Гэта бензапіла для бюракратыі», — пракрычаў Маск, размахваючы пазалочаным агрэгатам над галавой. Вядома, што прадпрымальнік падтрымлівае палітыку Мілея, які таксама стаў масава ўрэзваць дзяржапарат у сваёй краіне пасля прыходу да ўлады пры канцы 2023 года. Бензапіла часта суправаджала яго ў часе перадвыбарных кампаній як сімвал абяцаных скарачэнняў штату чыноўнікаў.

Президент Аргентины оказался на грани импичмента из-за мемкоина
Президент Аргентины оказался на грани импичмента из-за мемкоина
По теме
Президент Аргентины оказался на грани импичмента из-за мемкоина
Ведамства Маска скараціла супрацоўнікаў FDA якія інспектавалі яго нейрастартап
Ведамства Маска скараціла супрацоўнікаў FDA, якія інспектавалі яго нейрастартап
Па тэме
Ведамства Маска скараціла супрацоўнікаў FDA, якія інспектавалі яго нейрастартап
Трамп звольніў сотні супрацоўнікаў авіярэгулятара ЗША і накіраваў туды спецыялістаў SpaceX
Трамп звольніў сотні супрацоўнікаў авіярэгулятара ЗША і накіраваў туды спецыялістаў SpaceX
Па тэме
Трамп звольніў сотні супрацоўнікаў авіярэгулятара ЗША і накіраваў туды спецыялістаў SpaceX

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.