У Беларусі стварылі генератар стыльных QR-кодаў для бізнесу
У Беларусі стварылі першы бясплатны генератар крэатыўных QR-кодаў для бізнесу. Праект выканалі рэзідэнты ПВТ HB.BY і ExpressPay у рамках конкурсу «100 ідэй для Беларусі», піша sb.by.

У адрозненне ад тыповых чорна-белых квадратаў, новыя коды могуць быць стыльнымі, брэндаванымі і нават мастацкімі. У такі QR-код можна «ўпісаць» лагатып кампаніі, фотаздымак ці ўзор, пры гэтым ён захоўвае поўную функцыянальнасць: сканіруецца любым смартфонам, вядзе на сайт, сацсеткі ці відэа і ўмее прымаць плацяжы праз АРІП. Арт-код можна наносіць на дрэва, метал, шкло, пластык — ад шыльдаў да меню ў кафэ.
Распрацоўка пазіцыянуецца як інструмент для росту выручкі. Эстэтыка кода павінна падштурхнуць кліентаў часцей аплачваць паслугі безнаяўным спосабам. На расійскім рынку выкарыстанне арт-кодаў у плацяжах дало прырост безнаяўных разлікаў да 15%.
Новы сэрвіс ужо інтэграваны з плацежнай інфраструктурай ExpressPay і АРІП. «Мы перакананы: інавацыі павінны быць даступныя кожнаму. Наш сэрвіс бясплатны. Любы рамеснік, кафэ ці дзяржаўная ўстанова за 10 секунд проста ў смартфоне можа стварыць прыгожы брэндаваны код і пачаць прымаць плацяжы», — адзначыў тэхдырэктар HB.BY і ExpressPay Канстанцін Раханаў.

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.