У Counter-Strike 2 пакуль лепш не гуляць — у шутары знайшлі небяспечную ўразлівасць
У папулярным шутары ад студыі Valve знайшлі патэнцыйна вельмі небяспечную ўразлівасць, якая можа дазволіць зламысніку атрымаць поўны кантроль над камп’ютарам ахвяры.
У папулярным шутары ад студыі Valve знайшлі патэнцыйна вельмі небяспечную ўразлівасць, якая можа дазволіць зламысніку атрымаць поўны кантроль над камп’ютарам ахвяры.
У супольнасці фанатаў гульні пачаў распаўсюджвацца скрыншот, на якім у акенцы галасавання за выключэнне гульца з сесіі была намаляваная непрыстойная карцінка. Верагодна, уразлівасць дазваляе гульцам уносіць некаторыя візуальныя змены з дапамогай простага HTML-кода.
З дапамогай гэтай уразлівасці зламыснік можа атрымаць як мінімум IP-адрас усіх карыстальнікаў на серверы. Гаворка ідзе пра межсайтавы скрыптынг (XSS) — тып атакі, якая дазваляе адпраўляць шкодны код (скрыпт).
Гэты эксплойт патэнцыйна можа дазволіць іншаму карыстальніку атрымаць кантроль над чужым уліковым запісам Steam або ўсім камп’ютарам. Распрацоўшчык PirateSoftware рэкамендаваў геймерам пакуль устрымацца ад гульні да выпраўлення ўразлівасці.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.