У Facebook Messenger нарэшце з'явілася скразное шыфраванне — як у WhatsApp
Кампанія пачала ўкараняць падтрымку скразнога шыфравання па змаўчанні ў свой месенджар для асабістых чатаў і званкоў. Шыфраванне групавых чатаў застанецца апцыянальнай функцыяй.
Кампанія пачала ўкараняць падтрымку скразнога шыфравання па змаўчанні ў свой месенджар для асабістых чатаў і званкоў. Шыфраванне групавых чатаў застанецца апцыянальнай функцыяй.
Meta паведаміла ў блогу, што на разгортванне новай функцыі на аснове пратакола Signal пайшло так шмат часу, бо прыйшлося з нуля перабудоўваць некаторыя складнікі, напрыклад, бібліятэку стыкераў і сховішча чатаў. Акрамя таго, з’явіліся і іншыя функцыі: магчымасць рэдагавання паведамленняў на працягу 15 хвілін пасля адпраўкі, прайграванне аўдыязапісаў з рознай хуткасцю, новыя макеты фота і відэа.
«На гэта пайшлі гады, бо мы не спяшаліся, імкнучыся зрабіць гэта правільна. Нашыя інжынеры, крыптографы, дызайнеры, эксперты па палітыцы і менеджары па прадуктах нястомна працавалі над перабудовай функцый Messenger з нуля», — заявіў кіраўнік Meta Messenger Ларэдана Крысан.
Цяпер у кампаніі не будзе доступу да даных карыстальнікаў. Функцыя скразнога шыфравання з’явілася ў Messenger падчас абмежаванага тэсціравання ў 2016 годзе ў рэжыме «сакрэтных размоў». У 2021 годзе да іх дадалося шыфраванне галасавых і відэазванкоў. У студзені гэтага года з’явілася магчымасць шыфравання групавых чатаў і званкоў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Офигеть они только сейчас дорасли. И можно подумать WhatsApp был первым. Капец мартыхи 🤣 🤣 🤣 🤣 🤣