У лютым у Мінску і двух рэгіёнах можна будзе падаць дакументы на польскую студэнцкую візу без рэгістрацыі
Прэтэндэнты на польскую студэнцкую візу змогуць без папярэдняй рэгістрацыі падаць заяву ў візавых цэнтрах у Мінску, Магілёве і Гомелі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні візавага цэнтра VFS Global.
Прэтэндэнты на польскую студэнцкую візу змогуць без папярэдняй рэгістрацыі падаць заяву ў візавых цэнтрах у Мінску, Магілёве і Гомелі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні візавага цэнтра VFS Global.
Падаць дакументы можна будзе ў перыяд ад 3 да 28 лютага 2025 года. Гэта будзе магчыма «ў рамках дзейнага ліміту», удакладнілі ў візавым цэнтры.
Улетку мінулага года польскія візавыя цэнтры таксама ўвялі змены для студэнтаў.
У Мінску, Гомелі і Магілёве для рэгістрацыі студэнтаў-першакурснікаў, якія падаюць заяву на атрыманне нацыянальнай візы з мэтай навучання ў ВНУ Польшчы, дададзеная катэгорыя D — 1st year Students.
Тады ў VFS Global удакладнілі, што катэгорыя D-Student прызначаная для студэнтаў другога і наступных курсаў навучання, А D-Other — для вучняў сярэдніх школ, ліцэяў, тэхнікумаў і інш.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Краткость - сестра таланта.