У Германіі абваліліся цэны на электрычнасць — зашмат сонечных панэляў
Выпрацоўка сонечнай электраэнергіі ў пагодныя дні ў Германіі такая высокая, што вытворцы гатовыя прадаваць яе амаль за бесцань, піша Markets Insider.

Паводле даных SEB Research, на працягу дзесяці дзён у сярэдзіне мая цэны ў гадзіны вытворчасці зніжаліся на 87% у параўнанні з цёмным часам. У сярэднім яны складалі €9,1 за мегават-гадзіну замест звычайных €70,6.
Прычыну падзення цэн звязваюць з масавай устаноўкай сонечных панэляў летась, у выніку чаго прапанова сур’ёзна абганяе спажыванне. Так, пры канцы 2023 года сукупны аб’ём выпрацоўкі сонечнай электраэнергіі перавысіў 81,7 гігават, а попыт дасягнуў толькі 52,2 гігават. У летні перыяд, калі вытворчасць павялічваецца, а попыт памяншаецца, разбежка яшчэ большая.
Аднак гэта не азначае, што спажыўцы выйграюць ад нізкіх коштаў, паколькі звычайна больш расходуюць у цёмны час сутак.
Financial Times раней пісаў, што ў Германіі столькі танных сонечных панэляў, што жыхары ставяць з іх платы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Загнивает. Скоро рухнет и обычный [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie] не сможет купить ни сосиски, ни пенного
Пусть работают как и беларусские предприятия на склад!