Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Google «б'юць трывогу» праз новы чат-бот ChatGPT

Паводле інфармацыі New York Times, кіраўніцтва Google занепакоенае папулярнасцю нейрасеткі ChatGPT ад даследчай кампаніі OpenAI — і будучыняй свайго пошукавага рухавіка, якому яна пагражае.

6 каментарыяў
У Google «б'юць трывогу» праз новы чат-бот ChatGPT

Паводле інфармацыі New York Times, кіраўніцтва Google занепакоенае папулярнасцю нейрасеткі ChatGPT ад даследчай кампаніі OpenAI — і будучыняй свайго пошукавага рухавіка, якому яна пагражае.

Гендырэктар тэхнагіганта Сундар Пічаі выступіў на шэрагу нарад на тэму стратэгіі развіцця штучнага інтэлекту. Ён заклікаў супрацоўнікаў розных падраздзяленняў кінуць сілы на супрацьстаянне пагрозе, якую ChatGPT нясе для пашукавіка.

Даследчаму падраздзяленню і камандзе Trust & Safety між іншым было даручана дапамагаць у распрацоўцы і запуску новых прадуктаў і прататыпаў на базе АІ. Некаторым паставілі задачу распрацоўваць прадукты для генеравання графікі па аналогіі з DALL-E — іншай распрацоўкай OpenAI, якую ўзначальвае экс-прэзідэнт Y Combinator Сэм Альтман.

ChatGPT умее пісаць сачыненні і вершы, рабіць прагнозы, вырашаць матэматычныя задачы, пісаць код, адказваць на пытанні — і гэта далёка не поўны спіс яе талентаў. Нейрасетка набрала больш за мільён карыстальнікаў за першыя пяць дзён пасля таго, як распрацоўшчыкі адкрылі доступ да яе.

У сеціве набірае папулярнасць новы чатбот ChatGPT. Адныя кажуць што ён лепшы за Google іншыя — баняць
У сеціве набірае папулярнасць новы чатбот ChatGPT. Адныя кажуць, што ён лепшы за Google, іншыя — баняць
Па тэме
У сеціве набірае папулярнасць новы чатбот ChatGPT. Адныя кажуць, што ён лепшы за Google, іншыя — баняць

Некаторыя называюць яе «забойцай Google», бо якасць яе адказаў бывае вышэйшай, ніж у найпапулярнейшага ў свеце пашукавіка, і ў перспектыве яна можа балюча ўдарыць па рэкламнай выручцы Google — калі карыстальнікі перастануць пераходзіць па спансаваных спасылках уверсе выдачы. З іншага боку, ChatGPT даволі часта памыляецца, выдае сэксісцкія і расісцкія адказы, мае праблемы з факт-чэкінгам. Таму некаторыя адзначаюць, што казаць пра нейкую небяспеку для Google рана.

Google маю сваю дыялогавую сістэма LaMDA. Выкладваць яе ў адкрыты доступ кампанія пакуль не спяшаецца. Як паведамляў нядаўна CNBC, прычына звязаная з «рэпутацыйнымі рызыкамі». У Google таксама лічаць, што чат-боты не самы надзейны інструмент для паўсядзённага выкарыстання, і замест гэтага займаюцца ўдасканаленнем пошукавай сістэмы.

Google уволила разработчика который нашёл сознание у искусственного интеллекта
Google уволила разработчика, который нашёл сознание у искусственного интеллекта
По теме
Google уволила разработчика, который нашёл сознание у искусственного интеллекта

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

2

"С другой стороны, ChatGPT довольно часто ошибается, выдает сексистские и расистские ответы" - это типа говорит, что геи не такие же как натуралы, а черные в целом глупее белых?

0

Правду говорит.

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
0

Правду нигде не любят

0

Он призвал сотрудников разных подразделений бросить силы на противостояние угрозе, которую ChatGPT несёт для поисковика.

Вы лучше бросьте усилия на то чтобы разгребсти тот бардак который натворили уже. С открытыми проектами вы ничего не сделаете, расслабьтесь и получайте удовольствие.

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
1

Chatbot убьёт Google.
Meta сама закопается в своей Метаверс.
Красота, новый интернет в 2024.

Dia Nie-pracuje
Dia Nie-pracuje Tester в Testlio
0

Ну Гугл просто боится, что его лямбда будет также сыпать нетолерантными размышлениями. Но есть опенсорсу ничего не грозит, то Корее грозят суды от американцев. Там ябедничество и суды - это специальная олимпиада.