Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Кітаі папулярныя аналагі Tinder для бацькоў, у якіх можна знайсці пару свайму дзіцяці

У Кітаі бацькі ўсё часцей шукаюць партнёраў для дарослых дзяцей праз спецыяльныя анлайн-платформы. Гэтыя сэрвісы арыентаваны менавіта на мам і татаў, а не на саміх маладых людзей, піша South China Morning Post.

3 каментарыя

Раней у Кітаі для гэтага існавалі афлайнавыя «шлюбныя рынкі» ў парках, дзе бацькі па выхадных развешвалі анкеты дзяцей. Цяпер усё пераехала ў аплікацыі. Там профіль дзіцяці выглядае хутчэй як рэзюмэ: узрост, адукацыя, праца, даход, а таксама наяўнасць кватэры, машыны, мінулых шлюбаў і пажаданыя тэрміны вяселля. Хобі і характар амаль не абмяркоўваюцца — часам важней, напрыклад, школьныя ўзнагароды па англійскай або нават сумяшчальнасць па знаках задыяка.

Перамовы ідуць паміж бацькамі. Новым карыстальнікам даюць некалькі бясплатных спробаў пачаць размову. Каб абмяняцца кантактамі з «падыходзячай сям’ёй», трэба купіць падпіску: напрыклад, 399 юаняў ($58) за тры месяцы або 699 юаняў за год. Ёсць і больш дарагія тарыфы аж да 2999 юаняў ($435) за «сямейную прэміяльную падпіску» — анкета атрымлівае прыярытэт у рэкамендацыях і з’яўляецца на галоўнай старонцы.

Нават базавыя функцыі часта платныя. Напрыклад, верыфікацыя асобы каштуе 88 юаняў, без яе карыстальнікі ўвогуле не могуць пісаць адзін аднаму. А ў дарагіх тарыфах абяцаюць дадатковыя бонусы накшталт кансультацыі прафесійнай свахі.

Пасля рэгістрацыі бацькоў часта дадаюць у закрытыя чаты з «коўчамі», дзе супрацоўнікі сэрвіса падсілкоўваюць трывогу і прадаюць дадатковыя паслугі. Там раяць не расказваць дзецям, што іх посцяць на такіх платформах, каб не адмовіліся ў гэтым удзельнічаць. Паралельна рэкламуюць платныя курсы — напрыклад, як зацікавіць дзіця тэмай шлюбу, — прыкладна 299 юаняў за заняткі.

Многія маладыя кітайцы ставяцца да такой задумкі рэзка адмоўна — ім не падабаецца, што іх выстаўляюць, як тавар на вітрыну, і абмяркоўваюць, быццам яны толькі набор характарыстык. Але некаторыя бачаць і плюсы: калі бацькі загадзя абмяркуюць грошы і жыллё, то на самім спатканні можна казаць пра больш прыемныя рэчы, а не няёмкія фінансавыя пытанні.

Аплікацыя «Ты памёр?« стала хітом у Кітаі сярод самотнікаў
Аплікацыя «Ты памёр?» стала хітом у Кітаі сярод самотнікаў
Па тэме
Аплікацыя «Ты памёр?» стала хітом у Кітаі сярод самотнікаў
У Кітаі 30-гадовы айцішнік памёр ад перапрацовак
У Кітаі 30-гадовы айцішнік памёр ад перапрацовак
Па тэме
У Кітаі 30-гадовы айцішнік памёр ад перапрацовак
Чытайце таксама
Кітай забараніў заснавальнікам ШІ-стартапу Manus пакідаць краіну з-за ўгоды з Meta
Кітай забараніў заснавальнікам ШІ-стартапу Manus пакідаць краіну з-за ўгоды з Meta
Кітай забараніў заснавальнікам ШІ-стартапу Manus пакідаць краіну з-за ўгоды з Meta
1 каментарый
Заходнія аўтагіганты згортваюць інвестыцыі ў электрамабілі, кітайскія — захопліваюць рынак
Заходнія аўтагіганты згортваюць інвестыцыі ў электрамабілі, кітайскія — захопліваюць рынак
Заходнія аўтагіганты згортваюць інвестыцыі ў электрамабілі, кітайскія — захопліваюць рынак
Кітайскі тэхгігант «схуднеў» больш чым на траціну у мінулым годзе — мінус 66 тысяч чалавек. І ўкараняе ШІ

ЗША і Кітай захліснуў культ OpenClaw
ЗША і Кітай захліснуў культ OpenClaw
ЗША і Кітай захліснуў культ OpenClaw

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
0

Здесь должен быть комментарий про маминых корзиночек и дочек-просрочек. Или это другое?

Anonymous
Anonymous
0

Про еврейскую маму

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
0

Армянские мамы похожие