У Кітаі пройдзе першы забег з удзелам людзей і робатаў-гуманоідаў
У Пекіне сёлета пройдзе ўнікальны паўмарафон, у якім на дыстанцыю 21 км выйдуць як людзі, так і робаты-гуманоіды. Мерапрыемства — частка маштабнай праграмы Кітая па развіцці штучнага інтэлекту і робататэхнікі.
У Пекіне сёлета пройдзе ўнікальны паўмарафон, у якім на дыстанцыю 21 км выйдуць як людзі, так і робаты-гуманоіды. Мерапрыемства — частка маштабнай праграмы Кітая па развіцці штучнага інтэлекту і робататэхнікі.
У забегу возьме ўдзел каля 12 тысяч чалавек і дзясяткі робатаў-гуманоідаў ад больш як 20 кампаній. Ініцыятыва накіраваная на ўмацаванне пазіцый краіны ў тэхналагічнай гонцы з ЗША, а таксама на вырашэнне праблем старэння грамадства і зніжэння нараджальнасці.
Кітай актыўна выкарыстоўвае робатаў для вырашэння праблемы старэння насельніцтва, даючы ім ролю кампаньёнаў і памочнікаў. Акрамя таго, выкарыстанне робатаў можа дапамагчы вырашыць праблему скарачэння працоўнай сілы: у 2023 годзе кітайскія кампаніі ўкаранілі ў вытворчасць каля 277 тысяч робатаў.
Арганізатары запрасілі да ўдзелу даследчыя інстытуты, робататэхнічныя клубы і ўніверсітэты з усяго свету. Галоўная ўмова для робатаў — яны маюць быць «гуманоіднымі», то-бок нагадваць людзей, мець механічную структуру для руху на двух нагах, а не выкарыстоўваць колы.
Рост робатаў мае складаць ад 0,5 да 2 метраў, а размах ад сцягна да ступні мае быць не меншы за 0,45 метра. У забегу змогуць удзельнічаць як аўтаномныя, так і кіраваныя дыстанцыйна мадэлі, пры гэтым «замена батарэй у часе гонкі дазволеная».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.