Бізнэс-сацсетка LinkedIn плануе інтэграваць гульні для павышэння ўцягнутасці карыстальнікаў, піша TechCrunch. Прадстаўнік LinkedIn пацвердзіў журналістам, што такія намеры ёсць, але тэрміны запуску гульняў яшчэ не вызначаныя.

Аўдыторыя платформы для ўсталявання дзелавых кантактаў і пошуку працы перавышае 1 млрд чалавек. Даданне гульняў мае павялічыць час, якое карыстальнікі праводзяць там.
Раней даследчыкі праграм выявілі ў кодзе LinkedIn прыкметы эксперыментаў сацсеткі. Напрыклад, тут прыдумалі ранжыраваць кампаніі па рэйтынгах гульцоў, якія працуюць у іх.
Прадстаўнік LinkedIn ў каментары TechCrunch адзначыў, што кампанія хоча дадаць гульні-галаваломкі як забаўляльны элемент, а таксама для паглыблення ўзаемаадносін паміж карыстальнікамі і каб стымуляваць абмеркавання ў супольнасці. Ён пацвердзіў сапраўднасць скрыншотаў, якімі падзяліліся даследчыкі, але сказаў, што яны не самыя свежыя. Ці мае дачыненне да гульнявога праекту Microsoft, якой належыць LinkedIn і розныя геймдэў-студыі, і ў якой ступені, ён казаць адмовіўся.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.