Літва зрабіла больш жорсткім міграцыйнае заканадаўства, што прывяло да зніжэння колькасці замежнікаў. У прыватнасці, грамадзян Беларусі, якія пражываюць у Літве, за год стала менш на 4,5%. Пра гэта паведамляе LRT са спасылкай на звесткі Міністэрства ўнутраных спраў Літвы.

Паводле звестак ведамства, колькасць беларусаў у Літве скарацілася з 62 167 да 59 399 чалавек. Таксама скарацілася колькасць расійцаў (было 15 888, стала 15 105) і ўкраінцаў (было 86 353, стала 68 166).
Ад пачатку года Літва вынесла 577 рашэнняў аб забароне ўезду для грамадзян Беларусі і 278 — для грамадзян Расіі.
Таксама сёлета Дэпартамент міграцыі праверыў больш за 47 тысяч замежнікаў, уключаючы высокакваліфікаваных работнікаў, таксістаў, самазанятых асоб, студэнтаў, грамадзян Беларусі і 2,2 тысячы кампаній.
Паводле звестак МУС, было анулявана больш за 24 тысячы дазволаў на жыхарства і складзена 6,1 тысячы пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Сярод найбольш частых парушэнняў — незаконнае знаходжанне ў краіне і невыкананне правілаў дэкларавання месца жыхарства.
Для параўнання: летась было скасавана або адхілена толькі 10,7 тысячы заяў на атрыманне дазволу на жыхарства — то-бок у два разы менш.
Станам на 1 снежня, у Літве легальна пражываюць больш за 213 тысяч замежнікаў. З іх звыш 111 тысяч маюць часовы дазвол на жыхарства, выдадзены на падставе працы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
В Беларуси тоже...