Яшчэ аднаго айцішніка ў Мінску судзяць за данаты
Нібыта не прызнаў віны і не захацеў кампенсаваць.
У Мінскім гарадскім судзе разглядаюць справу 56-гадовага Анатоля Валадзько. Як паведамляюць медыя, ён шмат гадоў прапрацаваў у кампаніі Top Soft.
Анатоля затрымалі ў студзені 2024 года, спачатку далі «суткі», потым распачалі крымінальную справу. Расказваюць, што ён не прызнаў віны і адмовіўся выплачваць кампенсацыю. Цяпер айцішніка абвінавачваюць па артыкулах аб фінансаванні тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці (артыкулы 290-1 і 361-2 КК РБ).
Читать на dev.by