Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Мінску ліквідуецца яшчэ адзін мабільны распрацоўшчык. Яго гульні недаступныя ў AppStore і Google Play

Распрацоўшчык мабільнай гульні Purple Games ліквідуе юрыдычную асобу ў Беларусі. Такая інфармацыя з’явілася на сайце адзінага дзяржрэгістра.

5 каментарыяў

Распрацоўшчык мабільнай гульні Purple Games ліквідуе юрыдычную асобу ў Беларусі. Такая інфармацыя з’явілася на сайце адзінага дзяржрэгістра.

Афіцыйна працэс ліквідацыі кампаніі быў запушчаны на пачатку верасня гэтага года па рашэнні суда.

Purple Games была заснаваная Дзянісам Жураўлёвым у Мінску вясной 2017 года. Кампанія спецыялізавалася на распрацоўцы казуальных гульняў у жанры match-3. Вясной 2018 года ўвайшла ў ПВТ (на дадзены момант Purple Games няма ў спісе дзейных рэзідэнтаў Парка).

Пры канцы 2020 года ў Purple Games інвеставала MGVC — падраздзяленне міжнароднага гульнявога брэнда MY.GAMES (раней уваходзіла ў VK). Яно выкупіла мінарытарную долю з апцыёнам на кантроль. У 2022 годзе MY.GAMES вылучыла расійскі бізнэс у асобную структуру і сышла з РФ.

У 2021 годзе Purple Games у рамках інвестраўнда прыцягнула 1 млн долараў, з іх амаль 0,5 млн долараў — ад венчурнага фонду Тhe Games Fund, які інвестуе ў стартапы на ранняй стадыі. На момант прыцягнення інвестыцый у Purple Games працавала 25 чалавек.

На дадзены момант гульні студыі недаступныя ў AppStore і Google Play. 

Закрыццё офіса Purple Games папоўніла спіс мабільных распрацоўшчыкаў, якія сёлета прынялі рашэнне аб ліквідацыі. На дадзены момант у гэтым спісе такія вядомыя распрацоўшчыкі, як Playtika, Belka Games, Apalon.

Apalon ликвидирует юрлицо в Беларуси
Apalon ликвидирует юрлицо в Беларуси
По теме
Apalon ликвидирует юрлицо в Беларуси
Playtika афіцыйна ліквідуе бізнэс у Беларусі
Playtika афіцыйна ліквідуе бізнэс у Беларусі
Па тэме
Playtika афіцыйна ліквідуе бізнэс у Беларусі
Кампанію ў Мінску закрывае яшчэ адзін вядомы мабільны распрацоўшчык
Кампанію ў Мінску закрывае яшчэ адзін вядомы мабільны распрацоўшчык
Па тэме
Кампанію ў Мінску закрывае яшчэ адзін вядомы мабільны распрацоўшчык
Ещё 10+ бизнесов которые закрыли офисы в Беларуси в 2024
Ещё 10+ бизнесов, которые закрыли офисы в Беларуси в 2024
По теме
Ещё 10+ бизнесов, которые закрыли офисы в Беларуси в 2024

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

7

Заказчики посчитали деньги?

-1

как Playtika

О! Ахтунг Ахтунг, а вы знали что плэйтика ушла?

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
3

а что случилось?

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
0

Purple

Несравненная мисс Мурпл в роли мисс Пурпл

1

так компания вообще закрылась или только в рб?