Мінсувязі: у Беларусі ёсць «абсталяванне на сетках Google, аналагічнае расійскаму»
«У нас створаныя цалкам незалежныя сеткі электрасувязі».
З YouTube у Беларусі не чакаюць ніякіх цяжкасцяў, запэўніў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач у інтэрв’ю «Спутник Беларусь».
— У нас створаныя цалкам незалежныя сеткі электрасувязі, — сказаў Ткач. — У якасці прыкладу, нягледзячы на тое, што ў Расіі ёсць праблемы з падключэннем да Facebook, на тэрыторыі Беларусі такіх праблем няма. Таму і з YouTube У цяперашні час мы не чакаем ніякіх цяжкасцяў. Хоць абсталяванне на сетках Google — аналагічнае расейскаму — у нас таксама ёсць, але тым не менш у нас такіх праблем няма.
Нагадаем, 8 жніўня відэахостынг YouTube перастаў адкрывацца на камп’ютарах і мабільных прыладах у расійскіх карыстальнікаў. Раней улады пачалі запавольваць хуткасць прайгравання відэа.
Читать на dev.by