«Слак і пошта ляжаць, сувязі няма». У мінскую ІТ-кампанію прыйшлі сілавікі?
У мінскі офіс Maxbitsolution, якая працуе ў сферы iGaming, учора прыйшлі з вобшукам. Каманда перастала выходзіць на сувязь з супрацоўнікамі за мяжой. Гэтую інфармацыю devby пацвердзілі тры розныя крыніцы.

У сераду, 20 мая, ананімны супрацоўнік паведаміў devby пра візіт сілавых органаў — на ягонае меркаванне, АМАПа: «Усіх супрацоўнікаў паставілі да сцяны, забралі тэлефоны».
З мінскімі супрацоўнікамі Maxbitsolution нам учора звязацца не ўдалося.
Адзін з чальцоў каманды, які 20 мая знаходзіўся не ў Беларусі, таксама пацвердзіў журналісту devby, што ў нейкі момант супрацоўнікі мінскага офіса «усе проста зніклі з сувязі».
«Слак і пошта ляжаць, сувязі няма», — сцвярджае яшчэ адзін ІТ-спецыяліст ужо сёння. Паводле ягонай інфармацыі, напярэдадні ў ІТ-офісе «быў СК і ДФР плюс нейкае сілавое падраздзяленне».
«Невядома нічога па сутнасці, — рэзюмуе адна з крыніц. — Былі маскі-шоу, кагось забралі, кагось адпусцілі. Размоваў не было пра візіт, прынамсі сярод звычайных работнікаў».
Раздзел Рэлакацыя на сайце Maxbitsolution
Унутры каманды мяркуюць, што «прычыны эканамічныя: нядаўна быў рэйд па лагістыцы, цяпер, відаць, і на іншыя канторы перайшлі».
Калі вам штосьці пра гэта вядома, напішыце нам у бот.
Рэзідэнт ПВТ ТАА Maxbitsolution зарэгістраваны ў Мінску ў красавіку 2019 года. LinkedIn ацэньвае колькасць супрацоўнікаў кампаніі ў 501–1000 чалавек. Сайт кампаніі сцвярджае, што яна стварае праекты ў сферы iGaming і распрацоўвае «высоканагружаныя сістэмы з выкарыстаннем Ruby on Rails, Vue.js, PHP і Go», а таксама «з дапамогай СРА-сеткі кіруем трафікаўтварэннем і лідагенерацыяй».
UPD: ад яшчэ адной крыніцы стала вядома, што 20 мая вобшукі і выемкі тэхнікі адбываліся ў двух офісах Maxbitsolution у Мінску: па завулку Казлова, 25, і ў бізнес-цэнтры «Аякс» на вуліцы Магілёўскай.
Яна Пильник
Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
22 мая 2026, 11:22
0
Помимо этого:
В офисах Royal Partners одновременно прошли обыски с участием Департамента финансовых расследований Комитета госконтроля (ДФР КГК) и СОБР, а к ряду руководителей силовики приехали домой или ждали возле дома с 7 утра, сообщает Telegram-канал «Бабло побеждает зло». Под стражей находятся тимлиды, менеджеры и руководство, рядовых сотрудников отпустили после 7 часов задержания в офисе.
По данным источника, задержанных доставили в Следственный комитет. Все вышедшие после допроса подписали обязательство о неразглашении, конкретные предъявленные обвинения пока неизвестны. На момент публикации офисы Royal Partners опечатаны, техника вывезена, сотрудники ДФР продолжают работу на местах.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А что, мужики? Что мы, начальника, что ли, подведем?
Мы жуки-плавунцы или мужики белорусские ржаные гречневые
жабагадюкинг
Наверное что-то случилось
Произошла чудовищная ошибка
просто спор хозяйствующих субъектов.
Помимо этого:
В офисах Royal Partners одновременно прошли обыски с участием Департамента финансовых расследований Комитета госконтроля (ДФР КГК) и СОБР, а к ряду руководителей силовики приехали домой или ждали возле дома с 7 утра, сообщает Telegram-канал «Бабло побеждает зло». Под стражей находятся тимлиды, менеджеры и руководство, рядовых сотрудников отпустили после 7 часов задержания в офисе.
По данным источника, задержанных доставили в Следственный комитет. Все вышедшие после допроса подписали обязательство о неразглашении, конкретные предъявленные обвинения пока неизвестны. На момент публикации офисы Royal Partners опечатаны, техника вывезена, сотрудники ДФР продолжают работу на местах.
как же жаль этих добряков.
напэўна, парушылі нейкі закон! простак так не прыйшлі б
згодны?
Всем стоять не месте, всем лежать еб.... в пол, с нами пол участка кгб и омон, деньги, документы, наркоту, оружие НА СТОЛЛЛЛЛ!