У адказах ChatGPT з'явілася рэклама

Карыстальнікі ChatGPT пачалі паведамляць пра з’яўленне ўбудаваных рэкамендацый старонніх сэрвісаў — Peloton, Spotify, Target і іншых — нават у тых выпадках, калі іх запыты ніяк не былі звязаныя з гэтымі аплікацыямі.

Пакінуць каментарый

Адзін з карыстальнікаў X Юхэнь Цзінь заўважыў, што падчас абмеркавання падкаста Ілана Маска яму было прапанавана «Знайсці заняткі па фітнэсу і падключыцца да Peloton». Ён падкрэсліў, што карыстаецца тарыфам Pro за $200 у месяц, і здзівіўся таму, што рэклама з’явілася ў недарэчным кантэксце.

Інтэграцыі з аплікацыямі накшталт Peloton былі даданыя ў ChatGPT у кастрычніку гэтага года. Імі можна карыстацца бясплатна — дастаткова выклікаць патрэбны сэрвіс праз сімвал «@». Аднак цяпер сістэма пачала аўтаматычна прапаноўваць падключыць Spotify, Expedia ці Target, што многія ўспрынялі як элементы прыхаванай рэкламы.

Паралельна з’явіліся падазрэнні, што OpenAI можа рыхтавацца да запуску паўнафарматнай крамы аплікацый унутры ChatGPT. Напрыклад, распрацоўшчык Цібар Блаха расказаў, што выявіў у кодзе бэта-версіі аплікацыі для Android механізмы, звязаныя з рэкламай: «вітрыны кантэнту», «рэкламу ў пошуку» і «карусель пошукавай рэкламы».

Дадатковым пацвярджэннем гэтых планаў карыстальнікі лічаць вакансію інжынера па ўкараненні маркетынгавых інструментаў, якую апублікавала OpenAI. Раней The Information паведамляла, што OpenAI мае намер павялічыць даходы ад карыстальнікаў без падпіскі, але якія менавіта мадэлі манетызацыі для гэтага рыхтуюцца, кампанія не раскрывала.

Падлетак кінуў школу і вывучыў ML з дапамогай ChatGPT. Цяпер ён у OpenAI
Па тэме
Падлетак кінуў школу і вывучыў ML з дапамогай ChatGPT. Цяпер ён у OpenAI
Лідарства OpenAI пачынае прасядаць праз 3 гады пасля рэліза ChatGPT
Па тэме
Лідарства OpenAI пачынае прасядаць праз 3 гады пасля рэліза ChatGPT
Сузаснавальнік OpenAI: галоўная стратэгія развіцця ШІ вычарпала сябе — трэба вяртацца да навуковых вытокаў
Па тэме
Сузаснавальнік OpenAI: галоўная стратэгія развіцця ШІ вычарпала сябе — трэба вяртацца да навуковых вытокаў

Читать на dev.by