У падпісцы Microsoft 365 з'явіцца АІ-памочнік Copilot. Кошт паднімецца ў два-тры разы
Кампанія вызначыла цану за даданне АІ-інструмента ў падпіскі Microsoft 365, што моцна павялічыць іх кошт.
Кампанія вызначыла цану за даданне АІ-інструмента ў падпіскі Microsoft 365, што моцна павялічыць іх кошт.
Кампанія вызначыла цану за даданне АІ-інструмента ў падпіскі Microsoft 365, што моцна павялічыць іх кошт.
Паводле даных The Verge, Copilot будзе каштаваць $30 на месяц звыш аплачанай падпіскі. Інструмент змогуць набыць падпісчыкі тарыфаў Microsoft 365 E3 ($36 штомесяц), E5 ($57), Business Standard ($12,5) і Business Premium ($22). Калі менавіта функцыя стане даступная, невядома.
Microsoft паказала Copilot сёлета ў сакавіку, цяпер інструмент тэсціруюць з абмежаванай колькасцю кліентаў. Copilot дадае АІ-функцыі ў Word, Excel ды іншыя офісныя прадукты. Памочнік дазволіць кампаніям імгненна абагульняць дакументы, ствараць электронныя лісты і паскараць аналіз табліц Excel. У Teams стане магчымая апрацоўка званкоў і чатаў.
Таксама кампанія паказала Bing Chat Enterprise — пошукавага чат-бота з павышанай абаронай даных для карпаратыўных кліентаў. Чат-бот даступны толькі карыстальнікам з карпаратыўнымі падпіскамі. Цяпер ім можна скарыстацца бясплатна ў прэв’ю-версіі, пазней ён будзе даступны дадаткова за $5 на месяц на карыстальніка.
Эксперты мяркуюць, што Microsoft сутыкнецца з канкурэнцыяй з боку Google. Кампанія анансавала Copilot праз некалькі дзён пасля таго, як Google на пачатку года анансавала аналагічныя функцыі АІ для Workspace, у тым ліку генерацыю тэксту ў Gmail, «дакументах» ды іншых праграмах.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.