У Расіі па «Свеце танкаў» пачнуць выдаваць разрады і званні ў кіберспорце
Федэрацыя камп’ютарнага спорту (ФКС) Расіі пачне выдаваць спартовыя разрады і званні ў дысцыпліне «Тактычны трохмерны бой» паводле мультыплэернага танкавага экшэну «Свет танкаў» ад Lesta Games. Гэта стала магчыма дзякуючы ўнясенню адпаведных змен у палажэнне пра Адзіную ўсерасійскую спартовую класіфікацыю, перадае 3DNews.

Спартоўцы змогуць атрымаць згаданыя разрады ў рамках афіцыйных турніраў па «Свеце танкаў». Спаборніцтвы будуць ладзіцца ФКС у супрацоўніцтве з Lesta на платформе VK Play.
Ініцыятыва накіраваная на папулярызацыю кіберспорту ў цэлым і на актыўнае развіццё турніраў па «Свеце танкаў» у прыватнасці.
«Нам трэба прыцягваць больш увагі да айчынных гульняў, паказваць распрацоўшчыкам, што ў Расіі можна (і трэба) ствараць праекты, якія могуць стаць папулярнымі на кіберспартовай арэне», — заявілі ў ФКС.
Падрабязнасцямі кіберспартовых спаборніцтваў па «Свеце танкаў» падзеляцца пазней. Акрамя гульні Lesta, дысцыпліна «Тактычны трохмерны бой» таксама ўключае CS:GO, Valorant, Rainbow Six Siege, Armored Warfare і War Thunder.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
а по ним потом и мобилизацию)
а если спортивный разряд по танкам, можно будет освобождение от физры получить?