У Расіі палічылі страты міжнародных ІТ-кампаній ад сыходу з краіны

Паводле даных Мінлічбы Расіі, страты замежных ІТ-кампаній, што пакінулі рынак, склалі каля 650-700 млрд RUB ($9,2-9,9 млрд). Пра гэта ўчора паведаміў кіраўнік ведамства Максут Шадаеў.

2 каментарыя

«Паводле нашых ацэнак, страты міжнародных ІТ-кампаній, якія спынілі сваю дзейнасць на тэрыторыі краіны, толькі ў 2022 годзе склалі 650-700 млрд [расійскіх] рублёў», — сказаў міністр падчас урадавай гадзіны ў Дзярждуме.

Шадаеў падкрэсліў, што рашэнне сысці і страціць выручку гэтыя кампаніі прынялі самі. Ён запэўніў, што Расія будзе працаваць з тымі краінамі, якія гатовыя да супрацоўніцтва.

«Такіх краін дастаткова багата. Мы цяпер бачым вялікі запыт з краін Лацінскай Амерыкі, Блізкага Усходу, Азіі на расійскія тэхналогіі, на сумесныя праекты», — адзначыў ён. І дадаў, што пра ізаляцыю гаворка не вядзецца, а Расія знойдзе магчымасці для кааперацыі на аснове сумленнага партнёрства.

Ад пачатку года з Расіі з’ехалі 100 тысяч айцішнікаў
Па тэме
Ад пачатку года з Расіі з’ехалі 100 тысяч айцішнікаў
Замежныя партнёры не хочуць адгружаць расійцам расійскія чыпы
Па тэме
Замежныя партнёры не хочуць адгружаць расійцам расійскія чыпы
Германія адмаўляе ў візах расійскім айцішнікам, якія працавалі ў падсанкцыйных кампаніях
Па тэме
Германія адмаўляе ў візах расійскім айцішнікам, якія працавалі ў падсанкцыйных кампаніях

Читать на dev.by