Расійскі джабборд HeadHunter пачаў тэсціраваць «Сетку» — уласны аналаг дзелавой сацсеткі LinkedIn, заблакаванай у краіне ў 2016 годзе. Але эксперты сумняваюцца, што ён будзе запатрабаваным, піша 3DNews са спасылкай на «Камерсанта».
Расійскі джабборд HeadHunter пачаў тэсціраваць «Сетку» — уласны аналаг дзелавой сацсеткі LinkedIn, заблакаванай у краіне ў 2016 годзе. Але эксперты сумняваюцца, што ён будзе запатрабаваным, піша 3DNews са спасылкай на «Камерсанта».
9 лістапада было зарэгістраванае даменнае імя setka.ru. Цяпер на сайце дэманструецца паведамленне, што гэта будзе «сацсетка, у якой прафесіяналы з розных індустрый змогуць размаўляць пра працу». Ужо апублікаваныя праграмы для iPhone і Android-прылад, але ўдзельнічаць у тэсціраванні можна толькі на запрашэнне. Рашэнне аб запуску новай платформы як паўнавартаснага прадукту ў HeadHunter пакуль не прынятае.
Апытаныя «Камерсантам» эксперты паведамілі, што распрацоўка сацсеткі вядзецца мінімум з лета. Праект даволі дарагі: мінімальна жыццяздольная версія такога рэсурсу можа каштаваць 200-250 млн RUB (да $2,78 млн), а яго запуск з улікам выдаткаў на прасоўванне можа абысціся ў 1,5-2 млрд RUB (да $22,2 млн).
Крупнейший в мире регистратор доменов уходит из России
Папярэднія спробы пабудаваць цэнтралізаваныя прафесійныя супольнасці ў Расіі не ўвянчаліся поспехам. У 2018 годзе «Роструд» запусціў платформу Skillsnet — у лістападзе 2023 года сайт наведалі 17,3 тысячы чалавек. У 2021 годзе была запушчаная сацсетка TenChat, якая таксама не атрымала папулярнасці. Няўдачы эксперты звязалі з тым, што за ўзор спецыялізаваных платформаў распрацоўшчыкі бралі ўніверсальныя сацсеткі, а таксама з тым, што ў Расіі ўжо ёсць разрозненыя сфармаваныя прафсуполкі, у тым ліку ў Telegram.
Залогам поспеху «Сеткі» мае стаць напаўненне рэсурсу «цікавымі кантактамі». А для кампаній будзе сэнс пазначыць сваю прысутнасць і ў HeadHunter, і ў «Сетцы. На першай платформе будзе фармальны пошук супрацоўнікаў, а на другой — усталяванне карысных сувязяў.
З іншага боку, расійскім прадпрымальнікам уласцівая некаторая закрытасць, таму мясцовыя прафсуполкі часта абмяжоўваюцца вузкім колам асоб. Сітуацыю пагоршылі санкцыі заходніх краін супраць расійскіх кампаній і персанальных супраць іх кіраўніцтва — у выніку топ-менеджары вымушаныя хаваць, у якіх кампаніях працуюць і якія пасады займаюць.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.