У Расіі распрацоўваюць закон пра штучны інтэлект
Расійскі ўрад распрацоўвае закон пра штучны інтэлект, сярод асноўных напрамкаў — абязлічванне выкарыстоўваных ім даных і маштабаванне «правільных рашэнняў».

«Трэба рэгуляваць гэтую сферу, і мы гэтым займаемся, адпаведнае рэгуляванне рыхтуецца. Адзін з кірункаў — гэта абязлічванне даных», — заявіў намеснік кіраўніка Мінлічбы РФ Аляксандр Шойтаў. Таксама ён заявіў, што неабходна пераходзіць да агульнага рэгулявання штучнага інтэлекту, пашыраючы і маштабуючы «правільныя рашэнні», і «знаходзіць баланс паміж бяспекай і эканамічнай эфектыўнасцю».
Раней у красавіку «Сбер» паказаў мультымадальную нейрасетку GigaChat, якая можа адказваць на пытанні карыстальнікаў, пісаць код, ствараць малюнкі і тэксты на аснове апісанняў. У маі краіны «вялікай сямёркі» дамовіліся распрацоўваць міжнародныя стандарты для штучнага інтэлекту.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ой, кому нужны ваши бредовые законы?
ЖироБот напрягся