У Расіі выбралі, якім айцішнікам хочуць забараніць аддаленую працу з-за мяжы
Камітэт Дзярждумы па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналогіях і сувязі прапанаваў законапраект пра забарону аддаленай працы для шэрагу ІТ-спецыялістаў, піша «Камерсант».
Камітэт Дзярждумы па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналогіях і сувязі прапанаваў законапраект пра забарону аддаленай працы для шэрагу ІТ-спецыялістаў, піша «Камерсант».
Гаворка вядзецца пра спецыялістаў, якія працуюць над дзяржаўнымі інфармацыйнымі сістэмамі, абслугоўваюць крытычную інфраструктуру або персанальныя даныя. Праект апублікаваны ў электроннай базе Дзярждумы.
У праекце прапануецца прапрацаваць пытанне забароны аддаленай працы для айцішнікаў, якія з’ехалі з Расіі пасля пачатку вайны ва Украіне і адказваюць за згаданыя сістэмы.
Раней дэпутаты абмяркоўвалі магчымасць поўнай забароны аддаленай працы для ІТ-спецыялістаў. Адзін з ініцыятараў забароны сенатар Андрэй Клішас казаў, што абмежаванні на працу з-за мяжы неабходна ўвесці для супрацоўнікаў «адчувальных сфер эканомікі». Супраць гэтай меры выступалі ў Мінлічбы, паколькі «татальная забарона» прывядзе да зніжэння тэмпаў развіцця лічбавых платформаў і рашэнняў, што адаб’ецца на канкурэнтаздольнасці.
20 снежня 2022 года кіраўнік Мінлічбы Максут Шадаеў заявіў, што за мяжой знаходзіцца каля 100 тысяч расійскіх ІТ-спецыялістаў (каля 10% ад агульнай колькасці). А 80% з іх працягваюць працаваць на расійскія кампаніі і знаходзяцца ў дружалюбных краінах.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.