У расійскіх сэрвісных цэнтрах Apple скончыліся арыгінальныя запчасткі для рамонту iPhone і MacBook

У аўтарызаваных сэрвісных цэнтрах Apple у Расіі скончыліся арыгінальныя запчасткі для iPhone і MacBook. Пра гэта піша vc.ru са спасылкай на «Ведамасці».

1 каментарый

Паводле інфармацыі на афіцыйным сайце Apple, у Маскве працуе шэсць АСЦ. Прадстаўнік аднаго з іх паведаміў газеце, што арыгінальныя запчасткі кампанія перастала пастаўляць у снежні 2023 года. Пры гэтым «да апошняга часу» на складах заставаліся рэшткі кампанентаў для рамонту прылад.

У рознічнай сетцы re: Store рамантавалі па гарантыі тэхніку Apple, пастаўленую ў краіну да лютага 2022 года. Але ў гэтым лютым тэрмін гарантый усіх афіцыйна ўвезеных прылад скончыўся. Тады ж сэрвісныя цэнтры перасталі атрымліваць арыгінальныя камплектуючыя для рамонту.

Распаўсюджанай практыкай на расійскім рынку стала выкарыстанне для рамонту запчастак з іншых прылад. Некаторыя ўдзельнікі рынку наладзілі пастаўкі кампанентаў з краін СНД.

На «Авіта» размешчана каля 50 тысяч аб’яў аб продажы iPhone «на разбор» або камплектуючых, у тым ліку камер, дысплэяў, мацярынскіх плат і карпусоў. Станам на красавік іх колькасць павялічылася на 10% і 9% год да года адпаведна, расказалі ў сэрвісе.

У Расіі на траціну вырас попыт на рамонт смартфонаў
Па тэме
У Расіі на траціну вырас попыт на рамонт смартфонаў
Производство электроники в России под угрозой — китайские банки начали блокировать оплату компонентов
По теме
Производство электроники в России под угрозой — китайские банки начали блокировать оплату компонентов
Расійскія айцішнікі актывізавалі спробы пакінуць краіну
Па тэме
Расійскія айцішнікі актывізавалі спробы пакінуць краіну

Читать на dev.by