Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Сенаце ЗША запатрабавалі расследаваць зрыў Маскам украінскай аперацыі ў Крыме

Сенатарка Элізабэт Уорэн запатрабавала правесці расследаванне ў дачыненні да SpaceX пасля таго, як гендырэктар кампаніі Ілан Маск прызнаў, што перашкодзіў Украіне правесці атаку на расійскі флот на Чорным моры. Гаворка ідзе аб адмове бізнэсоўца ўключыць пакрыццё спадарожнікавага інтэрнэт-сэрвісу Starlink у зоне аперацыі на просьбу ўкраінскіх уладаў.

6 каментарыяў

«Кангрэс мае расследаваць, што тут адбылося, і ці ёсць у нас адэкватныя інструменты, каб гарантаваць, што замежную палітыку праводзіць урад, а не адзін мільярдэр», — цытуе сенатарку-дэмакратку ад Масачусетса Bloomberg.

Чакаецца, што Маск будзе прысутнічаць у ліку іншых лідараў ІТ-індустрыі на закрытай сустрэчы з сенатарамі ў Капітоліі 13 верасня.

Уорэн з’яўляецца сяброўкай камітэта Сената ЗША па ўзброеных сілах. Яна таксама заклікала Мінабароны краіны перагледзець свае кантракты з кампаніяй. Старшыня камітэта Джэк Рыд таксама выказаў занепакоенасць гэтым пытаннем, паколькі касмічныя спадарожнікі звычайна знаходзяцца пад кантролем уладаў, а рашэнні наконт іх — у кампетэнцыі прэзідэнта.

Маск отключил Starlink возле Крыма чтобы сорвать украинскую атаку на российский флот и предотвратить «маленький Перл-Харбор»
Маск отключил Starlink возле Крыма, чтобы сорвать украинскую атаку на российский флот и предотвратить «маленький Перл-Харбор»
По теме
Маск отключил Starlink возле Крыма, чтобы сорвать украинскую атаку на российский флот и предотвратить «маленький Перл-Харбор»

Ён дадаў, што SpaceX удалося знізіць кошт касмічных запускаў — у тым ліку запускаў з мэтай забеспячэння нацбяспекі. Але пры гэтым «апошняе слова ў пытанні нацыянальнай бяспекі не мусіць быць» за Маскам, перакананы Рыд.

На мінулым тыдні Маск пацвердзіў, што адмовіў украінскім уладам у экстраннай просьбе ўключыць Starlink у раёне Крыма. Напярэдадні фрагмент пра гэта з кнігі Уолтара Айзексана пра мільярдэра апублікаваў тэлеканал CNN.

Пазней Маск заявіў пра сваю прыхільнасць інтарэсам ЗША: «Я грамадзянін ЗША, і ў мяне толькі адзін пашпарт. Што б ні здарылася, я буду змагацца і памру за Амерыку. Кангрэс Злучаных Штатаў не абвяшчаў вайны Расіі. Здраднік тут той, хто называе мяне такім».

Маск прокомментировал обвинения в срыве украинской атаки на Чёрном море
Маск прокомментировал обвинения в срыве украинской атаки на Чёрном море
По теме
Маск прокомментировал обвинения в срыве украинской атаки на Чёрном море

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Вот это весело.

Anonymous
Anonymous
-3

чтобы гарантировать, что внешнюю политику проводит правительство, а не один миллиардер

Безотносительно к ситуации: если частное лицо предоставило бесплатный сервис - это не внешняя политика.
Я тут не вижу ничего кроме очередной попытки нашего левачья указывать частным компаниям что и как им делать.
Хотите делать внешнюю политику - дайте Украине дальнобойное оружие. Но вы, [censored], этого жеж не делаете. Приходится бидона объединёнными усилиями всего Сената заставлять хоть что то выделять.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
2

никакого бесплатного сервиса нету, там или украинцы сами платили или Пентагон за них платил

Anonymous
Anonymous
-2

Всё равно не очень понятно при чём тут внешняя политика.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
2

при том, что Маск не вне политики, он на стороне Путина и России

0

Те маск предатель, или все таки гений?